Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Opera навучылі падмяняць гісторыю вэб-сёрфінгу ў выпадку смерці карыстальніка

У карыстальнікаў геймерскага браўзера Opera GX з’явілася магчымасць схаваць гісторыю сваіх пошукавых запытаў ад чужых вачэй у экстраннай сітуацыі — напрыклад, ад сям'і ў выпадку смерці.

4 каментарыя

Новая функцыя называецца Fake My History і даступная ў апошняй версіі Opera GX. Яна актывуецца аўтаматычна, калі чалавек не адкрываў праграмы даўжэй  за два тыдні, і ласкава заменіць ягоную пошукавую гісторыю такой, «якой бы ганарылася ваша бабуля», кажуць распрацоўшчыкі.

Такая опцыя можа спатрэбіцца тым карыстальнікам, якія хацелі б схаваць свае інтарэсы ад родных ці сяброў, каб пазбегнуць нязручных выкрыванняў у тым выпадку, калі тыя пасля іх смерці захочуць пакапацца ў іх лічбавым мінулым.

Замяняць пошукавыя запыты будуць на высакародныя варыянты, напрыклад, аб валанцёрскіх арганізацыях паблізу, анлайн-курсах для асобаснага росту, стымуляванні палітычнай актыўнасці ў кам’юніці або будаўніцтве шпакоўняў, што абавязкова ўразіць і захопіць цікаўнага.

«Прыкінуцца мёртвым» можна будзе ўручную — для гэтага прадугледжаная налада Pretend I’m Already Dead. Пры яе ўключэнні опцыя светлай фэйкавай гісторыі запрацуе адразу.

Топ пашырэнняў Google Chrome для аптымізацыі працы
Топ пашырэнняў Google Chrome для аптымізацыі працы
Па тэме
Топ пашырэнняў Google Chrome для аптымізацыі працы

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

Осталось научить убивать пользователей.

Anonymous
Anonymous
1

Очень важная фича.

0

В принципе да. Браузер головного мозга довольно смертельное и очень распространённое заболевание.

nothing
nothing Свободный гребец в Галера
0

А не все ли равно после смерти?