Opera паказала новую версію браўзера Opera One з убудаваным АІ
Абноўлены браўзер даступны для Windows, macOS і Linux. Да канца года выйдзе абнаўленне для інструментаў АІ.

У браўзер убудаваны АІ Astra, у бакавой панэлі з’явіўся чат-бот, які працуе на базе ChatGPT. Таксама бот можа шукаць інфармацыю ў інтэрнэце і генераваць кантэкстныя падказкі пры выдзяленні тэксту. Сам браўзер выкарыстоўвае шматпаточную архітэктуру для хутчэйшай і плаўнейшай працы. Кампанія плануе да канца года выпусціць абнаўленне для інструментаў АІ.
Раней у красавіку Opera паказала версію Opera One для распрацоўшчыкаў. Інтэрфейс браўзера пабудаваны на модульным дызайне: ён можа падладжвацца пад патрэбы карыстальніка і выводзіць на першы план тыя модулі, якія патрэбныя для працы. У браўзеры з’явіліся «астравы ўкладак»: адкрытыя старонкі групуюцца ў залежнасці ад кантэксту.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.