Аператары сотавай сувязі змогуць пазычаць беларусам грошы (да 7400 рублёў)
Беларускія аператары сотавай сувязі атрымаюць права выдаваць пазыкі на суму да 200 базавых велічынь (цяпер гэта 7400 рублёў). Пра гэта расказаў старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаур.
Беларускія аператары сотавай сувязі атрымаюць права выдаваць пазыкі на суму да 200 базавых велічынь (цяпер гэта 7400 рублёў). Пра гэта расказаў старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаур.
Указ пра новыя функцыі сотавых аператараў ужо падрыхтаваны.
— З аднаго боку, гэта дазволіць забяспечыць павышэнне доступу фізічных асоб да фінансаў. З іншага боку, даванне мікрапазык з выкарыстаннем лічбавых тэхналогій, правядзеннем адпаведнай ідэнтыфікацыі пазычальніка выведзе мікрафінансаванне на новы ўзровень, які адпавядае цяперашнім рэаліям, — адзначыў старшыня праўлення Нацбанка.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.