Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Аплата смартфонам зручнейшая — але траты большыя: даследаванне

Сёння не абавязкова насіць з сабой гатоўку або картку, каб купіць нешта: для разліку анлайн дома даныя карты можна захоўваць на камп’ютары, а ў краме дастаткова адкрыць на тэлефоне Apple Pay або Google Pay і прыкласці яго да тэрмінала. Але зручнасць бескантактных плацяжоў у літаральным сэнсе мае сваю цану, паколькі грошы становіцца траціць лягчэй.

1 каментарый

Спецыялісты Універсітэта Паўночнай Караліны ў Чапэл-Хіле прааналізавалі даныя аднаго кітайскага банка і выявілі, што кліенты трацілі ў сярэднім на 9, 4% больш са сваіх крэдытных карт — як у сеціве, так і ў фізічных крамах, — калі пачалі расплачвацца смартфонам, чым раней.

Каб купіць нешта з дапамогай звычайнага «пластыку», патрабуецца каля 40 секунд. Аплата пакупкі смартфонам займае толькі 30 секунд. 

На думку аўтараў працы, прастата мабільных плацяжоў адбілася на запазычанасці людзей па крэдытных картах. Паводле іх ацэнак, гэты фактар абумоўлівае каля 4, 5% агульнага абароту сродкаў па крэдытках у ЗША. То-бок бескантактныя мабільныя плацяжы вінаватыя ў павелічэнні агульнага доўгу па крэдытных картах у краіне, які складае $1,13 трлн, прыкладна на $50 млрд.

Аўтары даследавання адзначаюць, што заўважылі гэты эфект на сабе: калі раней яны забывалі ўзяць з сабой картку і купля магла сарвацца, то тэлефон заўсёды пад рукой, і ідзе ў ход часцей, чым раней карта.

Навуковую працу можна паглядзець тут.

Банковские карты могут исчезнуть из-за мобильных платежей
Банковские карты могут исчезнуть из-за мобильных платежей
По теме
Банковские карты могут исчезнуть из-за мобильных платежей

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

nothing
nothing Свободный гребец в Галера
0

Дело не во времени. Карточку часто даже быстрее достать. Дело в том, что платеж смартфоном меньше ассоциируется с тем, что вы тратите свои личные деньги. Ну и дополнительные бонусы в виде техно магии, которая происходит, приятной анимации и звуковых эффектов.

В целом тоже самое наблюдается и в других парах кэш-дебетовая карта, дебетовая карта-кредитная карта.

Так что если есть цель тратить меньше, то нужно использовать кэш и только физические магазины. Это реально сработает.