Апублікаваны першы трэйлер GTA VI

Rockstar Games апублікавала першы трэйлер Grand Theft Auto VI раней, ніж планавала. Рэліз гульні адбудзецца толькі ў 2025 годзе.

Пакінуць каментарый

Як ужо было вядома з уцечак, у GTA VI будуць два героі — Джэйсан і Люсія. Апошняя стане першым персанажам — жанчынай-пратаганістам. Паводле папярэдніх даных, героі могуць быць братам і сястрой з Лацінскай Амерыкі, якіх у дзяцінстве разлучыла смерць бацькоў, што загінулі ад рук сяброў наркакартэля. Джэйсан выступіць у ролі ўрадавага агента па барацьбе з наркотыкамі, тады як Люсія стане ўдзельніцай злачыннай групоўкі.

Дзеянне гульні разгорнецца ў Вайс-Сіці, вядомым з папярэдніх гульняў. Пры канцы відэароліка паведамляецца, што выхад гульні адбудзецца ў 2025 годзе. Папярэдняя версія гульні — Grand Theft Auto V — выйшла ў 2013 годзе.

Студыя планавала апублікаваць відэа пазней за 5 снежня, але ў сеціве з’явіўся сліў, што магло прывесці да заўчаснай афіцыйнай публікацыі відэа. «Наш трэйлер пратачыўся ў сеціва, таму, калі ласка, паглядзіце арыгінал на YouTube», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі ў Х. Праз дзве гадзіны пасля публікацыі трэйлер набраў 6,7 млн праглядаў.

У сліве падазраюць сына аднаго з распрацоўшчыкаў GTA VI. Гэта не першая ўцечка. Самая маштабная адбылася ў 2022 годзе, калі былі злітыя некалькі дзясяткаў відэа ранняй зборкі GTA VI, а таксама скрыншоты і тысячы радкоў зыходнага кода праграмы. Rockstar Games пацвердзіла ўцечку даных.

У сеціве з’явіліся першыя кадры GTA VI. У зліве падазраюць сына распрацоўшчыка Rockstar
Па тэме
У сеціве з’явіліся першыя кадры GTA VI. У зліве падазраюць сына распрацоўшчыка Rockstar
Трилогия ремастеров GTA выйдет на мобильных устройствах для подписчиков Netlfix
По теме
Трилогия ремастеров GTA выйдет на мобильных устройствах для подписчиков Netlfix
Геймер объединил 14 рейтингов лучших игр в истории. На первом месте не GTA и не Mario
По теме
Геймер объединил 14 рейтингов лучших игр в истории. На первом месте не GTA и не Mario

Читать на dev.by