Апублікаванае рэдкае відэа Стыва Джобса з яго прагнозамі пра будучыню ПК
У апублікаваным роліку заснавальнік Apple разважае пра будучыню камп’ютараў і значэнне дызайну пры распрацоўцы новых дэвайсаў.
У апублікаваным роліку заснавальнік Apple разважае пра будучыню камп’ютараў і значэнне дызайну пры распрацоўцы новых дэвайсаў.
У апублікаваным роліку заснавальнік Apple разважае пра будучыню камп’ютараў і значэнне дызайну пры распрацоўцы новых дэвайсаў.
Запіс апублікаваны на мемарыяльным сайце Архіў Стыва Джобса, які быў запушчаны ў 2022 годзе Лорэн Паўэл Джобс, Цімам Кукам і Джоні Айвам. На сайце знаходзяцца цытаты, фатаграфіі, відэа і электронныя лісты заснавальніка Apple. Таксама сайт прапаноўвае стыпендыі і гранты для маладых вынаходнікаў.
Апублікаванае відэа запісанае ў 1983 годзе, калі Джобсу было 28 гадоў. Бізнэсмен заявіў, што на пачатку 1980-х аўтамабілям надавалася значна больш увагі, чым камп’ютарам, і ён лічыць гэта памылкай. Джобс лічыў, што ў 1986 годзе продажы ПК перавысяць продажы аўтамабіляў, а ў наступныя дзесяць гадоў людзі будуць бавіць за камп’ютарам больш часу, чым у аўто.
Джобс бачыў непазбежнасць у папулярызацыі камп’ютараў і заклікаў дызайнераў паставіцца сур’ёзна да пытання праектавання ПК. На яго думку, камп’ютары будуць вырабляцца ў велізарных аб’ёмах, і выгляд дэвайсаў будзе важны. Заснавальнік Apple апісваў ПК як прылады, якія выконваюць штодзённыя задачы, і іх уплыў стане ўсёпранікальным.
Ролік суправаджаецца каментарамі і ўспамінамі Джоні Айва, які больш за 20 гадоў кіраваў дызайнам Apple. На працягу ўсяго жыцця Джобса ён быў ягоным блізкім сябрам. Паводле слоў Джоні, Стыў рэдка наведваў канферэнцыі па дызайне, і гэты запіс — рэдкі прыклад. «Ён не толькі быў прарокам, але і адыграў важную ролю ў вызначэнні прадуктаў, якія назаўжды зменяць нашую культуру і нашае жыццё», — заявіў Айв.
«Стыў застаецца адным з найлепшых педагогаў, якіх я калі-небудзь сустракаў у сваім жыцці. У яго была здольнасць тлумачыць неверагодна абстрактныя і складаныя тэхналогіі даступнай, адчувальнай і актуальнай мовай. Калі я азіраюся назад на нашую працу, больш за ўсё мне ўспамінаюцца не прадукты, а працэс», — успамінае дызайнер.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Для массового утилитарного продукта важен не внешний вид а практичность и удобство использования.