Кітай забараніў выязджаць за мяжу яшчэ і сем’ям ШІ-распрацоўшчыкаў
Улады Кітая пашырылі абмежаванні на выезд за мяжу для вядучых спецыялістаў па ШІ з прыватнага сектара, піша Bloomberg. Цяпер атрымліваць афіцыйны дазвол ад Пекіна нават для кароткіх паездак абавязаныя не толькі заснавальнікі стартапаў, даследчыкі і топ-менеджары, але і іхныя бліжэйшыя сваякі — жонкі і дзеці.

Так Пекін імкнецца надзейна перакрыць каналы ўцечкі ключавых тэхналогій і ведаў у ЗША, асабліва на фоне поспехаў кітайскіх кампаній у сферы ШІ і вытворчасці чыпаў. Дзяржаўныя ведамствы ўжо пачалі апавяшчаць фігурантаў спісу. Абмежаванні закранулі кіраўніцтва тэхнаггантаў накшталт Alibaba і DeepSeek, а таксама стваральнікаў стратэгічна важных ШІ-стартапаў.
Фармальна гэта не татальны бан на выезд, а патрабаванне праходзіць строгую працэдуру ўзгаднення. Распрацоўнікаў з глабальнымі амбіцыямі фактычна ставяць перад выбарам: альбо ехаць з краіны на самых ранніх этапах кар’еры, альбо мірыцца з жорсткім кантролем унутры Кітая.
Раней падобныя забароны ў Кітаі датычылі ў асноўным дзяржслужачых, вучоных з дзяржаўных інстытутаў і ядзершчыкаў. Распаўсюджванне гэтых правілаў на прыватны сектар паказвае, што інжынерныя кадры ў галіне ШІ Пекін цяпер лічыць стратэгічным дзяржаўным актывам.
Страхі ўладаў перад «ўцечкай мазгоў» моцна абвастрыліся пасля таго, як Meta спрабавала купіць кітайскі ШІ-стартап Manus за $2 млрд. Тады ўгоду прымусова заблакавалі, а кантроль за галіной канчаткова ўзмацнілі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.