Заснавальнік Alibaba Джэк Ма запусціў аграстартап
Стартап Hangzhou Ma’s Kitchen Food зоймецца продажам упакаванай сельгаспрадукцыі. Доўгі час пасля канфлікту Ма з кітайскімі ўладамі аб дзейнасці прадпрымальніка было нічога не вядома.

Паводле даных Bloomberg, кампаніяй валодае Hagzhou Dajingtou No 22 Arts and Culture — юрыдычная асоба, якую Ма заснаваў у 2019 годзе для інвестыцыйных угод. Стартап засяродзіцца на «гандлі ўпакаванымі прадуктамі, першаснай апрацоўцы сельгаспрадукцыі і яе продажы».
Выканаўчым дырэктарам стане Джэйсан По, які цяпер займае пасаду выканаўчага дырэктара дэпартамента міжнародных праграм Jack Ma Foundation, дабрачыннай арганізацыі бізнэсоўца. Таксама ў кіраўніцтва ўвойдзе былы топ-менеджар фонду Сюй Шы.
Ма перастаў з’яўляцца на публіцы пасля крытыкі кітайскіх уладаў, якія адмянілі IPO яго фінтэх-кампаніі Ant Group у 2020 годзе. На думку бізнэсоўца, фінансавая палітыка краіны «душыць інавацыі». У 2021 годзе Alibaba аштрафавалі на рэкордную суму ў $2,8 мільярда. Кампанія страціла $344 мільярды капіталізацыі за год.
У лістападзе 2022 года Ма пакінуў Кітай і пераехаў у Японію. Bloomberg паведамляла, што кітайскія ўлады пераконвалі яго вярнуцца, каб дапамагчы ўраду стварыць спрыяльны інвестыцыйны імідж, аднак прадпрымальнік застаўся за мяжой.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.