Заснавальнік Netflix сышоў з пасады гендырэктара кампаніі
Кампанія абвясціла пра сыход з пасады генеральнага дырэктара заснавальніка сэрвісу Рыда Хастынгса, які займаў гэтую пасаду 25 гадоў.

Хастынгс стане старшынёй рады дырэктараў. «Гэты крок планаваўся шмат гадоў. У рэшце рэшт: заснавальнікам таксама трэба развівацца!», — заявіў ён. Абавязкі гендырэктара возьмуць на сябе судырэктар Тэд Сарандас і былы аперацыйны дырэктар Грэг Пітэрс.
Таксама Netflix апублікавала фінансавую справаздачу за чацвёрты квартал 2022 года. Колькасць падпісчыкаў павялічылася на 7,66 мільёна чалавек. Выручка склала $7,85 мільярда супраць $7,92 мільярда ў трэцім квартале. У 2023 годзе Netflix працягне развіваць рэкламу на платформе і зменіць правілы раздачы пароля карыстальнікамі — дзяліцца ім можна будзе за дадатковую плату.
Раней у студзені 2022 года кампанія страціла 20% рынкавай капіталізацыі. У красавіку колькасць падпісчыкаў сэрвісу скарацілася ўпершыню за дзесяць гадоў — на 200 тысяч чалавек. Аднак ужо ў кастрычніку стрымінг заявіў пра рост колькасці падпісчыкаў на 2,4 мільёна. На тле навін акцыі Netflix выраслі на 7% да $338,25 за штуку.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.