Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Заснавальніку Group-IB Іллю Сачкову прысудзілі 14 гадоў калоніі

Масгарсуд прысудзіў заснавальніку былой Gorup-IB (F.A.С.С.T.) Іллю Сачкову 14 гадоў калоніі па справе аб дзяржаўнай здрадзе.

1 каментарый
Заснавальніку Group-IB Іллю Сачкову прысудзілі 14 гадоў калоніі

Масгарсуд прысудзіў заснавальніку былой Gorup-IB (F.A.С.С.T.) Іллю Сачкову 14 гадоў калоніі па справе аб дзяржаўнай здрадзе.

Пракуратура запытвала для абвінавачанага 18 гадоў калоніі. Справа разглядалася ў закрытым рэжыме, таму невядома, у чым менавіта абвінавачваўся Сачкоў. Адвакаты настойвалі на апраўданні бізнэсоўца. Сам Сачкоў віны не прызнаў.

«Калі будзе абвінаваўчы прысуд, гэта будзе адная з самых паспяховых аперацый амерыканскіх спецслужбаў і чарговы спланаваны ўдар па расійскім IT-сектары», — сказана ў канале, які вядзецца ад імя Сачкова.

Раней бізнэсоўца арыштавалі ў верасні 2021 года. ФСБ сцвярджала, што Сачкоў перадаваў замежным спецслужбам нейкія звесткі, якія былі дзяржтаямніцай.

Паводле версіі бізнэсоўца, справу супраць яго ініцыявалі два супрацоўнікі ФСБ: былы кіраўнік Цэнтра інфармацыйнай бяспекі Сяргей Міхайлаў і цяперашні начальнік Алег Кашанцоў.

Расійская пракуратура просіць 18 гадоў калоніі для заснавальніка Grouр-IB Сачкова
Расійская пракуратура просіць 18 гадоў калоніі для заснавальніка Grouр-IB Сачкова
Па тэме
Расійская пракуратура просіць 18 гадоў калоніі для заснавальніка Grouр-IB Сачкова
Основателю Group-IB продлили арест на месяц
Основателю Group-IB продлили арест на месяц
По теме
Основателю Group-IB продлили арест на месяц

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

ашистов всех надо судить