Заснавальніка крыптабіржы FTX выпусцілі пад заклад у $250 млн
У ЗША бізнэсоўца падазраюць у махлярстве і адмыванні грошай, яму пагражае да 115 гадоў турмы.
У ЗША бізнэсоўца падазраюць у махлярстве і адмыванні грошай, яму пагражае да 115 гадоў турмы.
У ЗША бізнэсоўца падазраюць у махлярстве і адмыванні грошай, яму пагражае да 115 гадоў турмы.
Паводле звестак Bloomberg, судовы працэс праходзіў у Нью-Ёрку, заклад забяспечаны доляй у доме бацькоў Бэнкмана-Фрыда ў Пала-Альта. Акрамя бацькоў бізнэсоўца за яго маюць паручыцца яшчэ два чалавекі «са значнымі сродкамі», адзін з якіх не можа быць сваяком.
Axios сцвярджае, што Бэнкман-Фрыд здаў свой пашпарт, будзе знаходзіцца пад электронным наглядам і атрымліваць псіхалагічную дапамогу. Наступнае пасяджэнне ў справе прызначана на 3 студзеня 2023 года. Раней 12 снежня бізнэсоўца затрымалі на Багамах на запыт ЗША. Пазней Бэнкман-Фрыд пагадзіўся на экстрадыцыю. Два былыя кіраўнікі FTX і Alameda Research уклалі ўгоду са следствам і прызналі сябе вінаватымі ў махлярстве.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.