Ацэнка TikTok упала ад $300 млрд да $225 млрд праз навіну аб магчымай забароне ў ЗША

Сацсетка разглядае магчымасць аддзялення ад кітайскай мацярынскай кампаніі, каб вырашыць праблемы з амерыканскімі заканадаўцамі.

Пакінуць каментарый

Паводле даных крыніц Bloomberg, улады ЗША асцерагаюцца, што TikTok можа перадаваць асабістыя даныя амерыканскіх грамадзян у Кітаі. Кампанія ў 2021 годзе распрацавала план размяшчэння карыстальніцкіх даных у Штатах і адкрыла «цэнтр празрыстасці», каб паказаць працу алгарытмаў і сістэм бяспекі сацсеткі.

Аднак дзеянні TikTok не пераканалі амерыканскіх рэгулятараў, якія ініцыявалі праверкі. Цяпер кіраўніцтва ByteDance «не ўпэўнена, што гэтых захадаў будзе дастаткова для працягу працы ў ЗША. Продаж сацсеткі стане крайняй мерай, калі кіраўніцтва не зможа дамовіцца з уладамі.

Амерыканскае падраздзяленне сацсеткі можа каштаваць $40-50 мільярдаў, паводле ацэнак аналітыкаў Bloomberg. Раней у 2022 годзе ўладальнік TikTok вырашыў выкупіць у інвестараў акцыі прыкладна на $3 мільярды пры ацэнцы кампаніі ў $300 мільярдаў. У 2021 годзе ацэнка сацсеткі складала $460 мільярдаў.

TikTok пабудуе тры вялікія дата-цэнтры ў Еўропе
Па тэме
TikTok пабудуе тры вялікія дата-цэнтры ў Еўропе
TikTok абмяжуе час дзяцей у сацсетцы. Бацькі змогуць сачыць за экранным часам
Па тэме
TikTok абмяжуе час дзяцей у сацсетцы. Бацькі змогуць сачыць за экранным часам
Tik Tok заблакаваў сетку акаўнтаў, якія распаўсюджвалі расійскую прапаганду
Па тэме
Tik Tok заблакаваў сетку акаўнтаў, якія распаўсюджвалі расійскую прапаганду

Читать на dev.by