Ці памятаеце курсы, якія ўсім тэлефануюць і клічуць у ІТ? Дайшло да абсурду
Школа IT-Overone працягвае спаміць усіх, чые кантакты можа здабыць самымі нечаканымі спосабамі.
Нам паскардзіўся чытач: ён прайшоў у іх два інтэрв’ю на пазіцыю дырэктара. Яго папрасілі даць 2-3 кантакты — хто б мог рэкамендаваць яго як працаўніка. А затым сталі «назвоньваць калегам і дасылаць паведамленні з прапановамі курсаў».
Школа IT-Overone працягвае спаміць усіх, чые кантакты можа здабыць самымі нечаканымі спосабамі.
Нам паскардзіўся чытач: ён прайшоў у іх два інтэрв’ю на пазіцыю дырэктара. Яго папрасілі даць 2-3 кантакты — хто б мог рэкамендаваць яго як працаўніка. А затым сталі «назвоньваць калегам і дасылаць паведамленні з прапановамі курсаў».
Уся гісторыя такая: у снежні мінулага года чытач убачыў вакансію ад IT-Overone — і прайшоў у іх два сумоўі на пазіцыю камерцыйнага дырэктара.
— Па выніках другога папрасілі даць 2-3 кантакты, каб запытаць рэкамендацыі. Даў без усякай задняй думкі, бо і раней сутыкаўся з падобнымі патрабаваннямі. А праз пару тыдняў даведаўся ў гэтых людзей, што ім пачалі назвоньваць і дасылаць паведамленні з прапановай усялякіх курсаў.
Чытач кажа, што адміністратары школы былі настолькі дакучлівыя, што ягоныя партнёры тэлефанавалі ўжо яму — з прэтэнзіямі.
Пры гэтым, дадае ён, «сумоўі былі сапраўднымі». Кандыдат і ягоныя суразмоўцы «разглядалі некалькі сітуацыйных кейсаў кіравання персаналам, а таксама сітуацыі з кліентамі. Адчування падставы не ўзнікла».
Што праўда, адное «але» ўсё ж было:
— Калі дайшло да пытання, якой распрацоўкай займаецца каманда, — яны тут жа памянялі тэму гутаркі.
Чытач лічыць, што паміж сумоўем, якое ён праходзіў у IT Overone, і наступнымі званкамі яго знаёмым — прамая сувязь, і супадзенняў быць не можа.
Нагадаем: летась айцішнікі (і не толькі) скардзіліся devby.io, што ім тэлефануюць са школы IT Overone і прапаноўваюць курсы для ўваходжання ў ІТ без першапачатковых навыкаў і англійскай.
Званкі паступаюць усім запар — нават уласным выкладчыкам, хоць таргет школы, як кажуць экс-супрацоўнікі, — студэнты БДУІР, дый наогул студэнты. Пасля выхаду артыкула ІТ-школа даслала dev.by каментар. Калі коратка: нумары тэлефонаў ім давалі слухачы — самахоць, але ў некаторых нумарах былі памылкі. Вось менеджары і трапляюць не туды.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў.
Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 170 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі. У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў.
главное акцент на ивлеевой))) https://homitskiy.by
ржака, 500к в месяц оборот)
только у такого топа ойти сайт корявый и линка на курс не работает)
наверное набора нет, места закончились))))
7 шагов к успеху - родился и вырос)))))
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
bloody good managers lol
"IT Overone" всего на 2 буквы отличается от "Veron IT".
Совпадение? Не думаю. Выводы делайте сами.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
У меня куча звонков с IP-телефонии последние 3 дня.
+30 ...
+33 ...
+49 ...
А расскажите, с каких номеров вам звонили, пожалуйста.
главное акцент на ивлеевой)))
https://homitskiy.by
ржака, 500к в месяц оборот)
только у такого топа ойти сайт корявый и линка на курс не работает)
наверное набора нет, места закончились))))
7 шагов к успеху - родился и вырос)))))
lol
Если давать статью на мове с кнопкой "сегодня хочу читать на русском", то большинство людей продолжит читать на мове.