Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

7 тэхналагічных напрамкаў, якія будуць квітнець у 2025 годзе (і ў далейшым)

Dice сабраў 7 тэхналогій, якія, на думку аналітыкаў, найбліжэйшымі гадамі будуць станавіцца ўсё больш запатрабаванымі, а значыць, адкрываць вялікія кар’ерныя магчымасці. Гэта можа быць карысна пры выбары спецыяльнасці або вывучэнні новых скілоў.

Пакінуць каментарый

5G

Паводле ацэнак Інстытута прагрэсіўнай палітыкі (Progressive Policy Institute), да 2034 года 5G і звязаныя з ёй тэхналогіі прывядуць да стварэння 4,6 млн працоўных месцаў, у тым ліку для распрацоўшчыкаў софту для дакладнага земляробства, распрацоўшчыкаў лічбавых прамысловых платформаў, інжынераў-архітэктараў і іншых ІТ-спецыялістаў. Сертыфікаты па 5G прапануюць, напрыклад, Cisco, Nokia і Qualcomm.

АІ

Паводле даных Deloitte, каля 2/3 арганізацый павялічваюць інвестыцыі ва ўкараненне генератыўнага АІ. А Сусветнаму АІ-рынку да 2030 года прагназуюць 36,6%-ны сярэднегадавы рост, што будзе спрыяць укараненню перадавых тэхналогій і рашэнняў у такія галіны, як аўтамабільная, ахова здароўя, раздробны гандаль, фінансы і вытворчасць.

Лічбавая адукацыя

Распаўсюджванне АІ і іншых тэхналогій прывяло да неабходнасці пастаянна ўдасканальваць прафесійныя навыкі. Галіны лічбавай адукацыі прагназуюць рост з $19,2 млрд у 2023 годзе да $95,7 млрд пры канцы 2030 года. Гэты рынак адкрывае магчымасці для распрацоўшчыкаў адукацыйнага софту, стваральнікаў адукацыйнага кантэнту, спецыялістаў тэхпадтрымкі, аналітыкаў даных, а таксама UX/UI-дызайнераў.

Фінтэх як паслуга

Паводле даных Market Research, аб’ём рынку FaaS ў 2028 годзе дасягне $681,6 млрд, чаму будзе спрыяць рост попыту на воблачныя плацяжы, пазыкі, аналітыку і паслугі камплаенсу ў самых розных галінах, і як следства — на спецыялістаў па воблачных тэхналогіях.

Софт для лічбавага маркетынгу

Паводле падлікаў Grand View Research, аб’ём сусветнага рынку софту для лічбавага маркетынгу да 2030 года будзе расці сярэднегадавымі тэмпамі ў 19,4%. Эксперты прадракаюць поспех кампаніям, якія займаюцца распрацоўкай воблачных маркетынгавых рашэнняў новага пакалення.

Софт для віртуалізацыі

Патрэба ў софце для віртуалізацыі расце. У Market Research рынку прагназуюць рост з $63 млрд у 2022 годзе да $386,8 млрд у 2030 годзе. Такім софтам сёння карыстаецца больш за 115 тысяч кампаній, а яго распрацоўкай займаюцца толькі прыкладна 394 кампаніі. Сярод найбольш запатрабаваных спецыялістаў у распрацоўцы софту для віртуалізацыі — сеткавыя/воблачныя інжынеры, архітэктары даных, софтверныя распрацоўшчыкі і інжынеры па віртуалізацыі.

Рабатызаваная аўтаматызацыя працэсаў

Аўтаматызацыя паўтаральных і мануальных задач дазваляе кампаніям павысіць эфектыўнасць і дакладнасць працэсаў, а таксама знізіць выдаткі. Паводле прагнозаў, сусветны рынак рабатызаванай аўтаматызацыі працэсаў будзе да 2030 года расці сярэднегадавымі тэмпамі ў 39,9%. Сярод найбуйнейшых гульцоў рынка — такія кампаніі як SAP, IBM і Microsoft.

Разработчики не боятся генеративного ИИ и эффективно его используют: опрос HackerRank
Разработчики не боятся генеративного ИИ и эффективно его используют: опрос HackerRank
По теме
Разработчики не боятся генеративного ИИ и эффективно его используют: опрос HackerRank
В Южной Корее робот-госслужащий переутомился и сбросился с лестницы
В Южной Корее робот-госслужащий переутомился и сбросился с лестницы
По теме
В Южной Корее робот-госслужащий переутомился и сбросился с лестницы

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.