Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Ozon, Wildberries: на расійскіх маркетплэйсах з'явіўся пірацкі карпаратыўны софт

«Камерсант» выявіў у продажы на «Авіта», Ozon і Wildberries «бестэрміновыя ліцэнзіі» на замежны карпаратыўны софт. Гаворка вядзецца пра Autodesk і Adobe — як пра пірацкія версіі, так і пра продаж доступу да ліцэнзійных копій карпаратыўнымі карыстальнікамі.

Пакінуць каментарый
Ozon, Wildberries: на расійскіх маркетплэйсах з'явіўся пірацкі карпаратыўны софт

«Камерсант» выявіў у продажы на «Авіта», Ozon і Wildberries «бестэрміновыя ліцэнзіі» на замежны карпаратыўны софт. Гаворка вядзецца пра Autodesk і Adobe — як пра пірацкія версіі, так і пра продаж доступу да ліцэнзійных копій карпаратыўнымі карыстальнікамі.

Напрыклад, бестэрміновая ліцэнзія на Autodesk AutoCAD 2022 каштуе 2500 RUB ($36), набор праграм Adobe Master Collection 2022 (уключае 23 праграмы, сярод якіх Photoshop, After Effects і Premiere Pro) — 5000 RUB. Мяркуючы з апісання тавараў, прадаўцы высылаюць пакупнікам флэшкі з інструкцыяй па актывацыі софту.

Адзін з прадаўцоў расказаў, што працуе на латвійскую кампанію, якая можа набываць карпаратыўную ліцэнзію на праграмнае забеспячэнне Autodesk. Сам прадавец за 1000 RUB дае пакупніку доступ для запампоўкі копіі софту з-пад свайго карпаратыўнага акаўнта.

У Ozon «Камерсанту» паведамілі, што на пляцоўцы забароненая рэалізацыя софту без фізічных носьбітаў, але можна прадаваць софт на дысках або картах памяці — «у такіх выпадках прадавец адказвае за легальнасць софту». У Wildberries таксама падкрэслілі, што софт рэалізуюць «незалежныя прадаўцы». Прадстаўнікі пляцовак адмовіліся паведаміць, колькі апублікавана падобных аб’яў, але запэўнілі, што гатовыя зняць тавар з продажу ў выпадку скаргаў ад праваўладальнікаў.

Adobe, Autodesk і іншыя заходнія вендары спынілі продажы сваіх прадуктаў у Расіі вясной 2022 года пасля пачатку вайны ў Украіне. Гульцы галіны адзначаюць, што расійскіх альтэрнатыў Adobe і Autodesk няма. Пры гэтым увесь год цікавасць расійцаў да замежнага софту заставалася высокай: у лістападзе было выяўлена 184 тысяч фактаў спампоўкі і раздачы пірацкіх копій Microsoft Office на дзень.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.