Падоўжаныя польскія візы могуць скасаваць раней, чым усе думалі
Вы ў Польшчы па падоўжанай візе D і «моліцеся» на стан эпідпагрозы? Гэта больш не дапаможа, скасаванне ідзе адтуль, адкуль не чакалі.
Вы ў Польшчы па падоўжанай візе D і «моліцеся» на стан эпідпагрозы? Гэта больш не дапаможа, скасаванне ідзе адтуль, адкуль не чакалі.
Вы ў Польшчы па падоўжанай візе D і «моліцеся» на стан эпідпагрозы? Гэта больш не дапаможа, скасаванне ідзе адтуль, адкуль не чакалі.
Уладальнікі падоўжаных польскіх віз сочаць за абнаўленнямі эпідстатусу ў Польшчы, каб не прапусціць час, калі іх дакументы страцяць моц. Да нядаўняга часу ўсе думалі, што адзіны арыенцір — стан эпідпагрозы, з заканчэннем якога пачнецца 30-дзённы зваротны адлік.
Але выявілася, што падоўжаныя дакументы могуць скасаваць, не чапаючы эпідстатусу. Як заўважыў Dzik.Pic, законапраект пра змену законаў аб дапамозе ўкраінцам і некаторых іншых законаў касуе пункт у пастанове ад 2 сакавіка 2020 года аб прывязцы тэрміну дзеяння дакументаў да эпідстатусу. Калі праект закона зацвердзяць, «бестэрміновыя» візы і карты побыту сыдуць у нябыт раней за кавід. Прычым не факт, што ў марудлівых будзе 30 дзён на тэрміновае вырашэнне пытання легалізацыі — будзе столькі часу, колькі дадуць на набыццё законам моцы. Верагодней за ўсё, гэта будзе той жа месяц (у праекце запісана, што закон набывае моц праз 30 дзён), але не выключана, што тэрмін будзе скарочаны.
Art. 10. W ustawie z dnia 2 marca 2020 r. o szczególnych rozwiązaniach związanych z zapobieganiem, przeciwdziałaniem i zwalczaniem COVID19, innych chorób zakaźnych oraz wywołanych nimi sytuacji kryzysowych (Dz. U. z 2021 r. poz. 2095, z późn. zm.)) uchyla się przepisy art. 15z–15z3, 15z6, 15zd, 15zzza i 15zzzb.
Ustawa z dnia 2 marca 2020 r.:
Art. 15z2. 1. Ważność kart pobytu, których okres ważności, o którym mowa w art. 244 ust. 1 pkt 16 ustawy z dnia 12 grudnia 2013 r. o cudzoziemcach, upłynął w czasie stanu zagrożenia epidemicznego lub stanu epidemii, przedłuża się do 30. dnia od dnia odwołania tego ze stanów, który obowiązywał jako ostatni.
Зрэшты, і пагроза эпідэміі, здаецца, ужо на зыходзе. Так ці інакш, усім уладальнікам падоўжаных дакументаў варта прыгатавацца да таго, што неўзабаве яны перастануць дзейнічаць, і зрабіць тэрміновыя захады па легалізацыі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.