Палата прадстаўнікоў ЗША зноў ухваліла законапраект аб блакаванні TikTok. Гэтым разам яго маюць прыняць і ў Сенаце

Палата прадстаўнікоў ЗША ў суботу ўхваліла законапраект, які можа прывесці да блакавання праграмы ў краіне, піша Business Insider. Законапраект патрабуе ад распрацоўшчыкаў праграмы аддзяліцца ад кітайскай мацярынскай кампаніі ByteDance.

Пакінуць каментарый

Паводле новага законапраекта, каб пазбегнуць блакавання, ByteDance мае прадаць актывы TikTok на працягу года. Папярэдні даваў ёй толькі 6 месяцаў.

Папярэдні законапраект прайшоў ніжнюю палату амерыканскага Кангрэса, але не атрымаў ухвалення ў Сенаце. У адрозненне ад яго, цяперашні будзе прыняты з большай верагоднасцю, паколькі ідзе ў рамках пакета, у які ўвайшлі законапраекты аб дапамозе Ізраілю, Тайваню і Украіне, а таксама аб канфіскацыі расійскіх актываў на карысць апошняй. Ён будзе разгледжаны ў Сенаце найбліжэйшымі днямі.

Амерыканскія палітыкі занепакоіліся праблемай бяспекі сацсеткі некалькі гадоў таму ў сувязі з тым, што ByteDance абавязаная перадаваць даныя ўраду Кітая. Толькі ў ЗША ў TikTok прыкладна 170 млн карыстальнікаў. Забаніць сэрвіс да канца свайго прэзідэнцкага тэрміну меў намер яшчэ Дональд Трамп, але пазней перадумаў, бо гэта было б на руку Meta — уладальніцы Facebook, якую ён называе »ворагам чалавецтва».

Дзейны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выказаў гатоўнасць падпісаць законапраект пасля зацвярджэння парламентам.

Палата представителей США приняла закон о блокировке TikTok
По теме
Палата представителей США приняла закон о блокировке TikTok
TikTok тэсціруе новую сацсетку — канкурэнта Instagram
Па тэме
TikTok тэсціруе новую сацсетку — канкурэнта Instagram

Читать на dev.by