Паліцыі Сан-Францыска дазволілі выкарыстоўваць робатаў, якія могуць забіваць людзей
Улады Сан-Францыска ўхвалілі прымяненне гарадской паліцыяй робатаў, якія ў экстранных сітуацыях змогуць несці смерць, паведамляе Fortune. Рашэнне было прынятае назіральнай радай у аўторак васьмю галасамі, трое выказаліся супраць.
Улады Сан-Францыска ўхвалілі прымяненне гарадской паліцыяй робатаў, якія ў экстранных сітуацыях змогуць несці смерць, паведамляе Fortune. Рашэнне было прынятае назіральнай радай у аўторак васьмю галасамі, трое выказаліся супраць.
У паліцэйскім упраўленні горада заявілі, што не валодаюць узброенымі робатамі і самі рабіць гэтага не плануюць. Але не выключаюць выкарыстанне робатаў, аснашчаных выбухоўкай, каб падабрацца да небяспечных злачынцаў і абясшкодзіць іх, калі гаворка вядзецца пра выратаванне жыццяў бязвінных людзей.
Такія робаты пойдуць у ход у выключных выпадках і толькі калі астатнія метады разрадкі сітуацыі не падзейнічаюць або не змогуць быць ужытыя. Аддаць загад на выкарыстанне смяротных асістэнтаў зможа толькі абмежаванае кола высокапастаўленых афіцэраў. Робаты будуць кіравацца праваахоўнікамі дыстанцыйна.
Праціўнікі рашэння лічаць, што гэта ўзмоцніць мілітарызацыю паліцыі, якая і так бывае залішне агрэсіўнай у бедных раёнах і раёнах пражывання меншасцей.
Пакуль паліцыя Сан-Францыска прымяняе крыху больш за дзясятак наземных робатаў для абследавання бомбаў і «замест вачэй» ва ўмовах дрэннай бачнасці. Яны былі закупленыя ў 2010–2017 гадах і неаднаразова дапамагалі дастаўляць выбуховыя прылады.
Афіцыйная санкцыя на іх выкарыстанне спатрэбілася пасля набыцця моцы адпаведным законам у Каліфорніі раней сёлета.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.