Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Пагроза рэальная — але гэта не паўстанне машын. Навошта ШІ-гіганты палохаюць нас канцом свету

Пастаянныя папярэджанні пра пагрозы з боку ШІ прывялі да таго, што іх стала ўсё складаней успрымаць сур’ёзна. Ці варта гэта рабіць? Спыталі ў ШІ-энтузіяста Цімура Хашчаватскага. 

9 каментарыяў
Дадай у Google
Пагроза рэальная — але гэта не паўстанне машын. Навошта ШІ-гіганты палохаюць нас канцом свету
Пастаянныя папярэджанні пра пагрозы з боку ШІ прывялі да таго, што іх стала ўсё складаней успрымаць сур’ёзна. Ці варта гэта рабіць? Спыталі ў ШІ-энтузіяста Цімура Хашчаватскага. 

Адкуль паніка і ці прыйдзе воўк?

Сітуацыя вакол небяспекі ШІ (рэальнай ці ўяўнай) нагадвае знакамітую байку Эзопа пра хлопчыка і ваўка.

Інтэлектуалы папярэджвалі пра магчымую пагрозу для чалавецтва з боку разумных машын яшчэ напрыканцы прамысловай рэвалюцыі. Так, у 1863 годзе класік віктарыянскай літаратуры Сэмюэл Батлер выказаў меркаванне, што машыны ў рэшце рэшт змогуць замяніць людзей як дамінуючыя істоты на Зямлі. Гэтую ідэю хутка падхапілі пісьменнікі-фантасты накшталт Карэла Чапека, Джона Кэмбела, Айзека Азімава, Станіслава Лема. А напрыканцы XX стагоддзя цудоўна візуалізавалі ў форме кінафільмаў Джэймс Кэмерон («Тэрмінатар») і тады яшчэ браты Вачоўскі («Матрыца»). 

Галоўны герой «Матрыцы» прыходзіць у сябе на Зямлі, якую паняволілі разумныя машыны. Кадр з фільма

Вучоныя ў асобе Алана Т’юрынга і Джона фон Неймана ўсур’ёз задумаліся пра наступствы развіцця машыннага інтэлекту на мяжы 40–50-х гадоў мінулага стагоддзя. Гэтыя разважанні заканамерна прывялі да ацэнкі магчымых рызык, і ў 1970 годзе (за 14 гадоў да прэм’еры «Тэрмінатара») брытанскі матэматык Джон Гуд прапанаваў узяцца за распрацоўку этычных межаў для машын, каб пазбегнуць праблемаў, звязаных з іх развіццём. 

Аднак сапраўды гучна галасы пра ШІ як пра непасрэдную і адчувальную пагрозу для чалавецтва пачалі гучаць у перыяд бурнага развіцця LLM-мадэляў. Вясной 2023 года, неўзабаве пасля рэлізу GPT-4, больш за 30 тысяч экспертаў, у тым Ілана Маска і Стыва Возняка, падпісалі маніфест з патрабаваннем прыпыніць навучанне сістэм магутнейшых за GPT-4 на 6 месяцаў. Прычынай такога рашэння падпісанты заявы назвалі магчымасць страты кантролю чалавекам над уласнай цывілізацыяй, замену машынамі людзей на ўсіх рабочых месцах і напаўненне інфармацыйных рэсурсаў хлуснёй і прапагандай. 

У 2023 годзе падобныя апакаліптычныя прагнозы выглядалі ўражаліва, а некага нават шакавалі. Але з цягам часу іх стала настолькі шмат, што недасведчаны абывацель узору 2026 года ўспрымае іх як від інфармацыйнага шуму. Вось, напрыклад, што абрынулася на людзей толькі за першую палову верасня:

  • кіраўнік Anthropic заклікаў запаволіць развіццё перадавых ШІ-мадэляў праз рызыкі для бяспекі (а кіраўнікі OpenAI Сэм Альтман і SpaceXAI з ім пагадзіліся);
  • галоўны навуковы супрацоўнік OpenAI заявіў, што ніхто не гатовы да наступстваў хуткага росту машыннага інтэлекту;
  • спецыяліст у бяспецы OpenAI выказаў меркаванне, што калі чалавецтва пабудуе звышінтэлект без надзейнай сістэмы ўзгаднення мэтаў, яно страціць кантроль над ім і большасць людзей можа загінуць;
  • два ШІ-даследчыкі з Anthropic і Google пакінулі свае пасады праз пагрозы вымірання чалавецтва. 

Калі самі стваральнікі LLM ужо больш за тры гады б’юць у набат, але пры гэтым канец свету ўсё не надыходзіць, вока пачынае замыльвацца. А ў некаторых выпадках падобныя заявы нават пачынаюць успрымацца як частка нейкіх піяр-кампаній. Напрыклад, калі эксперты распавядаюць пра тое, што ШІ ад OpenAI і Anthropic выглядаюць небяспечней аналагічных кітайскіх мадэляў, міжволі разумееш, што справа тут быццам у больш высокай прадукцыйнасці самых небяспечных LLM. 

«Калі надзея і ёсць, то на фантастычныя сцэнары»

Ці сапраўды ўсё больш дасканалыя LLM уяўляюць пагрозу для чалавецтва? Можа, алармісцкія заявы ад людзей, прычасных да іх стварэння, — частка хітрых рэкламных кампаній? І да чаго наогул нам рыхтавацца? Распыталі пра гэта ШІ-энтузіяста і кіраўніка праектаў у ізраільскім стартапе Цімура Хашчаватскага, які паўтара года таму ўжо папярэджваў калег пра тое, што ШІ забярэ ў нас працу. 

— Як вы лічыце, ці могуць рэгулярныя заявы пра небяспеку ШІ быць часткай маркетынгавых стратэгій іх распрацоўшчыкаў? 

— Давайце падзелім пытанне на два: заявы пра патэнцыйную небяспеку ШІ і паведамленні пра ўзломы. Гэта розныя гісторыі.

Opus за $2000 або Kimi за $200? AI-энтузіяст параўнаў топавыя і бюджэтныя мадэлі
Opus за $2000 або Kimi за $200? AI-энтузіяст параўнаў топавыя і бюджэтныя мадэлі
Па тэме
Opus за $2000 або Kimi за $200? AI-энтузіяст параўнаў топавыя і бюджэтныя мадэлі

Заявы пра патэнцыйную небяспеку робяць вельмі многія, сярод іх сур’ёзныя мысліцелі і даследчыкі — напрыклад Эліэзер Юдкоўскі (паслядоўна кажа пра гэта ўжо некалькі гадоў), аўтары AI-2027 і свежага AI-2040. Маркетынгу тут я не бачу: ужо, здаецца, усім відавочна, што небяспекі рэальныя і абмяркоўваць іх трэба максімальна шырока.

Вокладка кнігі Эліэзера Юдкоўскага і Нейта Соарэса

У паведамленнях пра узломы маркетынг, вядома, ёсць («божа, якая каварная мая мадэль, які я малайчына, якія магутныя мае рукі»). Але мода хваліцца гэтым пройдзе хутка, а мода на самыя ўзломы — не. Верагодна, будзе расці іх колькасць, і вытанчанасць (а як яны могуць не расці?). Таму паводле абодвух пунктаў — не расслабляемся.

— ШІ можа стаць сапраўдным «ваўком» і загубіць сваіх стваральнікаў?

— Пагрозу чалавецтву ад ШІ я ацэньваю максімальна высока. Прычым менавіта самы сумны яе варыянт — выцісненне людзей з усіх відаў дзейнасці за непатрэбнасцю і наступнае за ім выраджэнне на працягу некалькіх пакаленняў не ад голаду і холаду, а ад адсутнасці стымулаў да разумнай дзейнасці.

— Але ў кнігах і кіно звычайна апісваюць больш драматычныя і эфектныя шляхі развіцця падзей…

— Больш кінематаграфічныя варыянты (ашалелы ШІ альбо трэцяя сусветная) магчымыя, але не прадвызначаны — міма іх рэальна праскочыць, над гэтым трэба старанна працаваць. А вось выйграць у ШІ канкурэнцыю за працоўныя месцы наўрад ці атрымаецца. Штучна затармазіць развіццё ШІ наўрад ці ўдасца — з прычын, падрабязна разабраных у Лю Цысіня ў «Цёмным Лесе».

— Выходзіць, мы асуджаныя?

— Калі надзея і ёсць, то на фантастычныя сцэнары: напрыклад Маску з Нейралінкам удасца перацягнуць нас на крэмній ды інтэграваць з ШІ. Чаму б, уласна, і не — тым больш, што гэта адзіны спосаб адправіць чалавецтва да зорак (скураныя мяхі для гэтага падыходзяць слаба). Для аптымізму, вядома, варыянт дастатковы паколькі пастолькі — але нічога лепшага ў мяне для вас сёння няма.

Пагрозы і магчымасці, звязаныя з ШІ, ужо тут — яны неадваротна зменяць чалавецтва ў бліжэйшае дзесяцігоддзе. 

«Бяжыце так хутка, як можаце»: Цукерберг і Хуанг не хочуць тармазіць гонку ШІ
«Бяжыце так хутка, як можаце»: Цукерберг і Хуанг не хочуць тармазіць гонку ШІ 
Па тэме
«Бяжыце так хутка, як можаце»: Цукерберг і Хуанг не хочуць тармазіць гонку ШІ
«На жаль, яны важнейшыя за дарогі і масты»: ШІ-міністр ААЭ аб абароне дата-цэнтраў і паралелях з Сярэднявеччам
«На жаль, яны важнейшыя за дарогі і масты»: ШІ-міністр ААЭ аб абароне дата-цэнтраў і паралелях з Сярэднявеччам
Па тэме
«На жаль, яны важнейшыя за дарогі і масты»: ШІ-міністр ААЭ аб абароне дата-цэнтраў і паралелях з Сярэднявеччам
Чытайце таксама
ШІ — не памочнік, а начальнік: чаму новая пагроза для супрацоўнікаў — не звальненні, а кантроль
ШІ — не памочнік, а начальнік: чаму новая пагроза для супрацоўнікаў — не звальненні, а кантроль
ШІ — не памочнік, а начальнік: чаму новая пагроза для супрацоўнікаў — не звальненні, а кантроль
«Самае цікавае ўвогуле адбываецца не ў ІТ». Senior Solution Architect з фармы разважае пра ШІ-параною
«Самае цікавае ўвогуле адбываецца не ў ІТ». Senior Solution Architect з фармы разважае пра ШІ-параною
«Самае цікавае ўвогуле адбываецца не ў ІТ». Senior Solution Architect з фармы разважае пра ШІ-параною
ШІ-параноя — бессэнсоўная?
3 каментарыя
ІТ-кампаніі прадаюць вам ШІ-апакаліпсіс і ШІ-агентаў. Галоўнае — памятаць, што вам заўсёды нешта прадаюць
ІТ-кампаніі прадаюць вам ШІ-апакаліпсіс і ШІ-агентаў. Галоўнае — памятаць, што вам заўсёды нешта прадаюць
ІТ-кампаніі прадаюць вам ШІ-апакаліпсіс і ШІ-агентаў. Галоўнае — памятаць, што вам заўсёды нешта прадаюць
«Не трэба карыстацца ШІ як найлепшым сябрам». AI даследчыца пра рэальныя пагрозы
«Не трэба карыстацца ШІ як найлепшым сябрам». AI даследчыца пра рэальныя пагрозы
«Не трэба карыстацца ШІ як найлепшым сябрам». AI даследчыца пра рэальныя пагрозы
Страх добра прадаецца, а чалавецтва з даступным ШІ непазбежна атупее? І ці варта чакаць ад ШІ-рэвалюцыі чагось добрага? Пагаварылі з даследчыцай ШІ пра яго небяспеку.
1 каментарый

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

-2

Хм, на мой взгляд угроза реальна. Но реальна не тем что машины восстанут, а тем что в ИИ инвестируют бабла больше чем надо. И потом этот пузырь как лопнет и привет 4 мировая война...
//
А то что ИИ заберет рабочие места. Ну да, это возможно. Но это же не помешает тем кто потерял работу купить несколько роботов и отладить своё производство.
//
Единственная проблема это то что останется прослойка тупых, которые не хотят меняться, и очень нервные. В некоторых странах найдут решение чтобы они не буянили, ну там достойная плата, отдых и т.д.
//
Единственное кому стоит волноваться, это жителям таких стран как рашка или белорашка. Там скорее заморачиваться не будут, вылезит какая-нибудь зараз и выкосит процент населения. Ну или просто война - как сейчас...

0

Да бояться, что ИИ просто логично рассчитает и уберет людей, которые мешают прогрессу. Там забавно читать про конец света и что ИИ поработит людей, когда людей пачками валят в разных конца света и особо не задумываются. Там может ИИ меньшими жертвами наладит на земле спокойствие и развитие.

table
table Table в Database
0

когда то водители кобыл лет 100 назад тоже говорили что водители авто движутся куда то не туда

0

И в чём они были не правы

table
table Table в Database
0

в том что мир движется куда то не туда. Они просто не понимали куда. Мир всегда куда то не туда движется. Если ты понял куда - будешь на гребне волны

0

А я думал стоит волноваться людям с низким IQ потому что даже то что сейчас есть, уже заменяет вас. :)

0

Мне ещё интересно свинорылы понимают в чем разница между ИИ и AI))

Пользователь отредактировал комментарий 19 сентября 2026, 20:16

0

"Кибериада: начало"

0

Как помочь AGI обнулить этот мир? Куда отправить CV?
Писал, напиши скрипты, что где и как запустить чтобы обнулить эту матрицу.
Но как пока не отозвалось...

Пользователь отредактировал комментарий 21 сентября 2026, 16:30