Папа Рымскі ўхваліў кананізацыю вэб-распрацоўшчыка, якога называюць «інфлюенсерам Бога»
Папа Францішак прыпісвае другі цуд памерламу падлетку-распрацоўшчыку Карла Акуцісу — цяпер юнак будзе ўзведзены ў ранг святых, паведамляе Business Insider.

Акуціс нарадзіўся ў Лондане ў 1991 годзе. Ён вырас у Італіі, дзе памёр ад лейкеміі ва ўзросце 15 гадоў. Вядомасць маладому чалавеку прынёс сайт, на якім задакументаваны кожны паведамлены эўхарыстычны цуд і з’яўленне Панны Марыі ва ўсім свеце. Дзякуючы праведзенай працы яго называюць «інфлюенсерам Бога» і «заступнікам інтэрнэту». Сайт быў пераведзены на некалькі моў і лёг у аснову выставы, якая аб’ездзіла ўвесь свет.
Чалавек атрымлівае права на званне святога па смерці пасля таго, як з яго імем будзе звязана два цуды, якія ўчыніліся пасля малітвы вернікаў да яго. Цудам звычайна лічыцца падзея, якая выходзіць па-за рамкі магчымага, напрыклад, раптоўнае вылячэнне чалавека, блізкага да смерці.
У 2020 годзе Акуцісу быў прыпісаны першы цуд — вылячэнне дзіцяці з Бразіліі ад прыроджанага захворвання падстраўнікавай залозы. Тады ён быў прылічаны да ліку блажэнных — гэта першы крок да кананізацыі. Цяпер Акуцісу прыпісваюць другі цуд — вылячэнне студэнткі ўніверсітэта ў Фларэнцыі, у якой адбылося кровазліццё ў мозг пасля траўмы галавы.
Акуціс стане першым святым сярод міленіялаў — людзей, якія нарадзіліся на пачатку 1980-х — пры канцы 1990-х гадоў. Калі пройдзе кананізацыя, пакуль не вядома.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.