Партнёр Facebook выхваляецца, што праслухоўвае карыстальнікаў, каб таргетаваць рэкламу

Маркетынгавы партнёр Facebook у матэрыялах для патэнцыйных кліентаў расказвае, як збірае аўдыя з мікрафонаў карыстальніцкіх смартфонаў для таргетынгу рэкламы. Гаворка ідзе пра амерыканскі медыйны кангламерат Cox Media Group, піша 404 Media.

1 каментарый

Кампанія сцвярджае, што яе софт для «актыўнага слухання» на базе АІ у рэальным часе вылоўлівае з размоў карыстальнікаў, што яны плануюць купляць. «Рэкламадаўцы могуць выкарыстоўваць гэтыя галасавыя даныя разам з паводзіннымі данымі для таргетавання спажыўцоў на рынку», — адзначае CMG.

У той жа прэзентацыі CMG сярод кліентаў свайго АІ-сэрвісу пералічвае Facebook, Google і Amazon. Пасля таго, як журналісты папрасілі ў Google тлумачэння, тэхнагігант выдаліў CMG са сваёй партнёрскай праграмы, а Meta заявіла, што ўважліва разгледзіць супрацоўніцтва з медыякампаніяй на прадмет парушэнняў. У Amazon сказалі, што яе рэкламнае падраздзяленне ніколі не працавала з CMG па згаданай праграме і не плануе гэтага рабіць. Але дадалі, што калі хтосьці з яго маркетынгавых партнёраў гуляе не па правілах, то прыме меры.

Google абвінавацілі ў падмане карыстальнікаў для збору даных для рэкламы
Па тэме
Google абвінавацілі ў падмане карыстальнікаў для збору даных для рэкламы
Tesla распустила отдел по маркетингу — она прожила всего несколько месяцев
По теме
Tesla распустила отдел по маркетингу — она прожила всего несколько месяцев

Читать на dev.by