Пасажыр апублікаваў адмоўны водгук на авіякампанію. Яна ў адказ апублікавала скан яго пашпарта і абгаварыла
Пару месяцаў таму блогер Джош Кэхіл, у якога каля 700 тысяч падпісчыкаў, быў забанены Qatar Airways за дрэнны водгук. А цяпер з той жа прычыны трапіў у непрыемную сітуацыю з авіякампаніяй Aero Dili Усходняга Тымора — краіны ў Паўднёва-Усходняй Азіі, якая займае ўсяго палову вострава, піша View from the Wing.
Пару месяцаў таму блогер Джош Кэхіл, у якога каля 700 тысяч падпісчыкаў, быў забанены Qatar Airways за дрэнны водгук. А цяпер з той жа прычыны трапіў у непрыемную сітуацыю з авіякампаніяй Aero Dili Усходняга Тымора — краіны ў Паўднёва-Усходняй Азіі, якая займае ўсяго палову вострава, піша View from the Wing.
Кэхіл ляцеў самалётам перавозчыка ў сталічны Дылі з Балі ў мінулым верасні. У даволі эмацыйным водгуку ён распавёў, што ўвесь працэс, пачынаючы з рэгістрацыі на рэйс, быў суцэльнай пакутай і што ён моцна атруціўся на борце (і не ён адзін).
У адказ кампанія выклала на Facebook пост, у якім абвінаваціла Кэхіла ў вымагальніцтве. Нібыта яшчэ да палёту ён запатрабаваў ад маленькай кампаніі за станоўчы водгук бясплатны палёт, аплату гатэля і харчавання і яшчэ $50 тысяч наяўнымі. У пацверджанне Aero Dili выклала на ўсеагульны агляд не скрыншоты перапіскі з пасажырам… а фота яго пашпарта.
Кэхіл звязаўся з гэтай нагоды з кампаніяй, але там яго праігнаравалі. Акрамя таго, выявілася, што ва Усходнім Тыморы няма законаў аб абароне даных — ёсць толькі законапраект, яки быў прадстаўлены яшчэ ў 2021 годзе, але так і не ўступіў у сілу. Таму ў тым, што перавозчык выклаў у сеціва чыйсьці пашпарт, з пункта гледжання краіны няма нічога крымінальнага. Сябрам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA) Aero Dili не з’яўляецца, таму яе правілаў таксама не парушыла.
Цяпер Кэхіл просіць гледачоў дапамагчы яму дастукацца да ўладаў Сінгапура, куды збіраецца выходзіць авіякампанія, каб тыя перашкодзілі ёй дзеля бяспекі сваіх грамадзян. Бо, па сутнасці, яна можа беспакарана зліць не толькі пашпарты, але і даныя банкаўскіх карт сваіх кліентаў.
Чаго дамаглася кампанія, схлусіўшы і выклаўшы персанальныя даныя чалавека, акрамя ўдару па іміджы, незразумела.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.