Payoneer больш не пераводзіць грошы на даляравыя рахункі ў Беларусі

Payoneer больш не падтрымлівае плацяжы ў далярах у Беларусь. Пра гэта піша Office Life са слоў сваіх чытачоў.

Пакінуць каментарый

Сэрвіс пачаў рассылаць ім паведамленні аб тым, што «каб пазбегнуць няўдалых транзакцый», даляравыя банкаўскія рахункі беларусаў адключаюць ад акаўнтаў Payoneer.

Пераводы ў Беларусь на рахункі, адкрытыя ў далярах, гэтым карыстальнікам Payoneer больш не даступныя. Але рахункі ў еўра працуюць у штатным рэжыме. Прадстаўнікі сэрвісу ўдакладнілі, што на іх можна адпраўляць сродкі «наўпрост з любых даступных балансаў, напрыклад, у далярах ЗША ці фунтах стэрлінгаў». Будзе адбывацца аўтаматычная канвертацыя валют.

«Калі ў вашага пастаўшчыка ці падрадчыка пазначаны банкаўскі рахунак у далярах ЗША ў Беларусі, калі ласка, абнавіце яго на іншы рахунак у еўра», — папрасілі прадстаўнікі Payoneer.

Выданне адзначае, што з лютага 2022 года з Payoneer працуюць не ўсе беларускія банкі. Кліенты тых, хто патрапіў пад санкцыі, выводзіць грошы не могуць. Таксама ў беларусаў ёсць складанасці са стварэннем новых акаўнтаў у сэрвісе.

(обновили) Как получать и отправлять деньги с сервисом Payoneer. Гид для фрилансеров
По теме
(обновили) Как получать и отправлять деньги с сервисом Payoneer. Гид для фрилансеров
Ещё один платёжный сервис блокирует счета беларусам
По теме
Ещё один платёжный сервис блокирует счета беларусам
Revolut закрывает счета беларусам и россиянам с рабочими визами D в ЕС 
По теме
Revolut закрывает счета беларусам и россиянам с рабочими визами D в ЕС

Читать на dev.by