«Пеленг» спрабуе адсудзіць у Расіі $1 млн, «разборкі» засакрэцілі

У Расіі пакрыўдзілі «Пеленг»: ён патрабуе ад мясцовага вытворцы электронікі больш за 3 млн расійскіх рублёў. Абедзве кампаніі супрацоўнічаюць з расійскімі вайскоўцамі, паведамляюць незалежныя беларускія медыя.

2 каментарыя

У Арбітражным судзе Растоўскай вобласці разглядаюцца адразу тры пазовы «Пеленга» да расійскага навукова-вытворчага комплексу «Бортовые интеллектуальные системы». Усе яны былі пададзеныя ў студзені гэтага года, вынікае з даных расійскага сайта «Электроннае правасуддзе».

Агулам беларускае прадпрыемства спрабуе спагнаць суму, эквівалентную крыху больш за 3 млн расійскіх рублёў (паводле курсу Нацбанка Беларусі на 21 красавіка). У двух выпадках гаворка ідзе пра запазычанасць па дамовах, заключаных у студзені і жніўні 2022 года, у трэцім — за 2019 год.

Пакуль што суд разгледзеў толькі адну справу. Працэс быў закрыты, таму рашэнне не апублікавалі.

«Бортовые интеллектуальные системы» вырабляюць радыёэлектронную апаратуру і электронныя друкаваныя платы. Кампанія працуе з Узброенымі сіламі Расіі і ўдзельнічала ў тэхналагічным конкурсе па стварэнні беспілотных транспартных сродкаў.

«Пеленг» таксама супрацоўнічае з расійскім ваенна-прамысловым комплексам. Ён пастаўляе ў суседнюю краіну оптыку для танкаў, баявых машын, супрацьтанкавых комплексаў і сістэм СПА, аўтаматаў, мінамётаў, гранатамётаў.

Завод на 48,9% належыць дзяржаве. З-за расійскай вайны ва Украіне ён знаходзіцца пад санкцыямі ЕС, ЗША, Вялікабрытаніі і Украіны.

Супрацоўніцу «Пеленга» будуць судзіць за заклікі да санкцый
Па тэме
Супрацоўніцу «Пеленга» будуць судзіць за заклікі да санкцый
В новых списках санкций «Белавиа», «Пеленг» и резидент минского технопарка
Па тэме
В новых списках санкций «Белавиа», «Пеленг» и резидент минского технопарка

Читать на dev.by