Perplexity прапануе мікс штучнага інтэлекту ChatGPT, Gemini і Grok за $200 у месяц
Кампанія прадставіла браўзерную агентную сістэму Perplexity Computer, якая аб’ядноўвае некалькі перадавых ШІ-мадэляў у адзінае працоўнае асяроддзе.
Кампанія прадставіла браўзерную агентную сістэму Perplexity Computer, якая аб’ядноўвае некалькі перадавых ШІ-мадэляў у адзінае працоўнае асяроддзе.
Кампанія прадставіла браўзерную агентную сістэму Perplexity Computer, якая аб’ядноўвае некалькі перадавых ШІ-мадэляў у адзінае працоўнае асяроддзе.
Сэрвіс даступны ў рамках падпіскі Perplexity Max за $200 у месяц і пазіцыянуецца як «універсальны лічбавы супрацоўнік», здольны самастойна ствараць і выконваць цэлыя працоўныя працэсы. У адрозненне ад звычайных чат-інтэрфейсаў, Perplexity Computer не абмяжоўваецца выдачай адказаў. Карыстальнік апісвае пажаданы вынік, пасля чаго сістэма разбівае задачу на падзадачы, стварае субагентаў і размяркоўвае іх паміж спецыялізаванымі мадэлямі.
Гэтыя агенты могуць праводзіць вэб-даследаванне, збіраць дадзеныя, генераваць дакументы, апрацоўваць інфармацыю або выконваць API-запыты да падключаных сэрвісаў. Праца каардынуецца аўтаматычна і асінхронна, карыстальнік можа паралельна запускаць некалькі працэсаў.
Кампанія робіць стаўку на мульці-мадэльны рэжым. У цяперашняй версіі Perplexity Computer выкарыстоўвае Opus 4.6 у якасці асноўнага рухавіка разважанняў, Gemini — для глыбокіх даследаванняў, ChatGPT 5.2 — для працы з доўгім кантэкстам і шырокага пошуку, Grok — для хуткіх задач, Nano Banana — для генерацыі выяў і Veo 3.1 — для відэа. Карыстальнік таксама можа выбіраць канкрэтныя мадэлі для асобных падзадач.
Кожная аперацыя выконваецца ў ізаляваным вылічальным асяроддзі з доступам да рэальнага браўзера, файлавай сістэмы і інструментаў. Калі сістэма сутыкаецца з праблемай, яна можа ствараць дадатковыя субагенты для яе вырашэння, шукаць неабходную інфармацыю або пісаць код. У Perplexity лічаць, што такі падыход дазваляе раскрыць патэнцыял сучасных мадэляў, якія, на іх думку, ужо дастаткова магутныя, але абмежаваныя рамкамі звычайных інтэрфейсаў.



Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.