Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Першае інтэрв'ю, першы офер — 12 гадоў працы. Гісторыі айцішнікаў, якія ў адной кампаніі 10+ гадоў

Тэндэнцыя мяняць працу раз на 2-3 гады сёння ўжо нікога не здзіўляе. Хутчэй, доўга заставацца на адным месцы можа здацца незвычайным рашэннем. Знайшлі ІТ-спецыялістаў, якія застаюцца ў адной кампаніі больш за 10 гадоў, і пагутарылі пра іх кар’ерны шлях, магчымасці росту і невідавочныя бонусы такога рашэння. 

Матэрыял падрыхтаваны разам з кампаніяй iTechArt.

25 каментарыяў
Першае інтэрв'ю, першы офер — 12 гадоў працы. Гісторыі айцішнікаў, якія ў адной кампаніі 10+ гадоў

Тэндэнцыя мяняць працу раз на 2-3 гады сёння ўжо нікога не здзіўляе. Хутчэй, доўга заставацца на адным месцы можа здацца незвычайным рашэннем. Знайшлі ІТ-спецыялістаў, якія застаюцца ў адной кампаніі больш за 10 гадоў, і пагутарылі пра іх кар’ерны шлях, магчымасці росту і невідавочныя бонусы такога рашэння. 

Матэрыял падрыхтаваны разам з кампаніяй iTechArt.

iTechArt — гэта 20+ гадоў паспяховай дзейнасці ў сферы IT-распрацоўкі, тэсціравання і кансалтынгу. Кампанія працуе з топавымі кліентамі з ЗША і Еўропы, а таксама дае шырокі стэк тэхналогій і праекты на любы густ.

Аксана Барэйка, QA дырэктарка. Працуе ў iTechArt 12 гадоў 

Пачынаючы з выбару ўніверсітэта ў мяне ўсё складалася выпадкова. У год майго паступлення спецыяльнасць, на якую я хацела пайсці, была ў другі паток і адкрывала набор пазней, і, каб не губляць часу, на параду бацькоў я абрала іншую. 

У выніку я вучылася на кафедры менеджменту ў БДУІРы. Як выявілася, мая адукацыя ідэальна падыходзіць пад маю пасаду. Мая спецыяльнасць — эканоміка і арганізацыя вытворчасці ў сферы ІТ і радыёэлектронікі. Я магу кіраваць як ІТ кампаніяй, так і «Інтэгралам».

Але ў тыя далёкія часы я наогул нічога не ведала пра ІТ. Пачала вучыцца, праграмаваць паволі, разумець, што гэта і пра што. Пасля трэцяга курса мяне адправілі на практыку ў крэдытны аддзел банка. Гэта было так: 30 градусаў спёкі, усе пры парадзе, у калготках, а 09:00 ужо трэба быць на працоўным месцы. А ў інтэрнаце пры гэтым няма гарачай вады. Тады я зразумела, што не хачу хадзіць у нейкай уніформе, насіць калготкі, прыходзіць на працу да строга вызначанага часу. Пасля гэтай практыкі адразу адмяла ўсе варыянты працы, якая прадугледжвала суперстрогую дысцыпліну. Хоць выбіваць даўгі па крэдытах у мяне выдатна атрымлівалася.

На пачатку пятага курса я зразумела, што далей цягнуць ужо няма куды і трэба шукаць працу — наперадзе размеркаванне. Мой брат параіў пайсці ў кампанію Oxagile, дзе шукалі тэсціроўшчыка. Я спытала, што гэта такое. У адказ ён скінуў мне кніжку і сказаў: «Заўтра ў цябе сумоўе, рыхтуйся». Так і адбылося маё знаёмства з тэсціраваннем: кніжку я прачытала не ўсю, але сумоўе ў выніку прайшла дзякуючы добрай англійскай. І пачала на практыцы асвойваць гэтую прафесію — тады не было ні курсаў, ні дысцыплін ва ўніверсітэце — гэта было наогул нешта нязведанае і незразумелае. 

Кар’ерны шлях 

iTechArt быў далёка не першым маім месцам працы, і я сумовілася ўжо на пазіцыю цімліда. Да таго я працавала ў некалькіх кампаніях на даволі складаных тэхнічных праектах.  Мне здавалася, што пачынаць вертыкальную кар’еру трэба толькі пасля таго, як ты станеш мегакрутым тэхнічным спецыялістам. 

У iTechArt мне заўсёды падабалася, што я магла адначасова працаваць на некалькіх пазіцыях. На пачатку майго шляху я магла на адным праекце працаваць як automation engineer, а на другім як цімлід. Потым працаваць як тэст-менеджар і паралельна займацца рэсурсным менеджментам. Дзесьці нават мне ўдалося ўжыць сэйлз скілы: я знайшла кліента, сама ўсё яму расказала, паказала і заключыла кантракт. 

Мне заўсёды падабалася, што не было строга лімітаванага аб’ёму абавязкаў. Хочаш — спрабуй. 

У адзін момант я захацела з тэсціравання перайсці ў праектны менеджмент. Мне казалі, што гэта немагчыма, што так не працуе і што праектны менеджар выходзіць толькі з дэвелапера. Прыйшлося абходным шляхам паказаць, што так працуе. Ёсць такая фраза, што спачатку ты маеш пачаць паводзіць сябе як чалавек на гэтай пазіцыі, а потым пазіцыя падцягнецца. Так і выйшла. На адным з праектаў была хіба, якую меўся разрульваць менеджар. Але чалавек не моцна спраўляўся са сваімі абавязкамі, а ў мяне быў выдатны кантакт з камандай і я была вельмі захопленая праектам. Мы пабудавалі сеткавы графік, паглядзелі, што рэальна можам зрабіць кліенту — і зрабілі. Гэта быў вельмі высокі ўзровень даверу як з боку кампаніі, так і з боку кліента. 

У выніку я папрацавала і як класічны ПМ, і як SCRUM майстар, былі ў мяне пазіцыі тэст-менеджара, дэліверы менеджара ў аднаго з буйных кліентаў кампаніі (то-бок у выніку кіравала праектнымі менеджарамі на 8 праектах адначасова з рознымі метадалогіямі распрацоўкі). 

Матывацыя заставацца 10+ гадоў у адной кампаніі

Калі я прыходзіла ў iTechArt — гэта была зусім іншая кампанія ў параўнанні з той, што ёсць цяпер. Кампанія як чалавек: нараджаецца, расце, развіваецца, становіцца сталай. Калі я толькі прыйшла, то была 235 супрацоўнікам у нашай сістэме, сёння ў кампаніі працуе ўжо некалькі тысяч чалавек. 

На кожным этапе кампаніі яе змянення былі нейкія цікавыя мне заняткі. Спачатку гэта была магчымасць сабраць сваю каманду, вырасціць яе ў дэпартамент, які на піку дасягнуў +/- 150 чалавек, атрымаць бюджэт. 

Потым мы выходзілі ў рэгіёны, гадавалі сваю каманду ў іх. 

Цяпер у мяне наперадзе яшчэ адзін цікавы досвед — у кампаніі ідзе кансалідацыя ў вялікія юніты, дзе ты ўжо вучышся працаваць у партнёрстве з іншымі менеджарамі. 

Нельга сказаць, што я 12 гадоў сяджу і раблю адное й тое ж. За гэты час я атрымала вельмі шмат цікавых, класных магчымасцяў. 

Я б параўнала доўгае знаходжанне ў кампаніі са шлюбам. Калі ты разумееш, што цябе ўсё задавальняе, супадае па каштоўнасцях, ёсць магчымасць рэалізацыі, то навошта нешта мяняць? А калі бачыш, што вам ужо не па дарозе, навошта цягнуць лямку і пакутаваць? 

Усё вельмі індывідуальна, але я б параіла маладым спецыялістам не адразу бегчы на рынак, а быць больш адкрытымі са сваімі кіраўнікамі. Калі ты даносіш свае жаданні і інтарэсы, то твой рэсурсны менеджар мае разумець, да чаго ты імкнешся, і знайсці магчымасці для рэалізацыі. Калі ж не — можна пачаць пошукі чагосьці іншага.

Што сёння важна ў ІТ-сферы 

Сёння я разумею, што быць кіраўніком — гэта маё пакліканне. Я прымаю рашэнні лёгка. У мяне няма ніякага ўнутранага канфлікту. І я спадзяюся, што людзі будуць ісці ў ІТ па сваім пакліканні, а не таму, што гэта хайпова або лічыцца, што ў нашай краіне ў гэтай сферы можна зарабіць шмат грошай. Зарабіць можна дзе заўгодна, але толькі тады, калі ты робіш тое, што з’яўляецца тваім пакліканнем. Толькі тады ты зможаш прысвячаць гэтаму свой час, рабіць усё ў лёгкасці. Разумею, што гэта гучыць так, як быццам я пераседзела на Балі, але гэта і праўда працуе.


Раман Праходскі, менеджар дэпартамента. Працуе ў iTechArt 12 гадоў 

Я вельмі добра вучыўся ў школе, мой атэстат — 10 балаў, але пры гэтым у мяне не было прадмета, ад якога б мяне «перла». Звычайна тыя хлопцы, якія ідуць у ІТ, захопленыя алгарытмітызацыяй, праграмаваннем. Я ж моцна вагаўся, куды хачу паступаць, але ў выніку пайшоў на інфарматыку ў БДУІР.

Універсітэт стаў для мяне як вядро халоднай вады: тут я сустрэў хлопцаў, якія гарэлі праграмаваннем, і я на іх фоне выявіўся ў сярэдзіне. Паступова я ўцягнуўся ў вучобу і, калі ўбачыў, што практычна ўсе хлопцы сталі актыўна шукаць працу, таксама пачаў. 

Адзін з маіх аднагрупнікаў уладкаваўся ў iTechArt, і па яго рэкамендацыі мяне паклікалі на тэхнічнае сумоўе. Я праходзіў інтэрв’ю з маладым менеджарам, які набіраў каманду пад свой дэпартамент, — у той жа дзень мне патэлефанавалі і сказалі, што гатовыя зрабіць офер. Я тут жа пагадзіўся. Першае інтэрв’ю, першы офер — і вось, 12 гадоў працы. 

Кар’ернае развіццё

У тыя часы кампаніі часта наймалі будучы актыў: здаралася такое, што цябе ўзялі, але праекта яшчэ няма. Калі я толькі прыйшоў у кампанію, кіраўнік дэпартамента сказаў мне пачытаць і павучыць пра новую бібліятэку jQuery. Сёння веданне jQuery кажа пра тое, што ты дзед, але тады гэта было стыльна, модна, моладзева. 

Пару тыдняў я чытаў, вучыў, глядзеў. А потым мой менеджар прапанаваў мне праект на Sharepoint. Маёй базай быў .NET, таму я вырашыў паспрабаваць у гэтым паўдзельнічаць. З часам наш дэпартамент стаў спецыялізавацца на Sharepoint-праектах, і мы сталі адным з флагманаў гэтага кірунку ў кампаніі. 

Затым я пераключаўся на розныя тэхналогіі: вывучыў Angular, калі ён толькі з’явіўся, стаўшы такім чынам фулстэк-распрацоўшчыкам. Пасля — React, на якім я прапрацаваў пяць гадоў на праекце для амерыканцаў. Пры гэтым я ўсё роўна адчуваў, што гэта не зусім маё. Мне хацелася змяніць парадыгму: расці не ў бок тэхнічнага ліда, а ў бок менеджменту — я даўно цікавіўся гэтай сферай.

Мой кар’ерны рост як распрацоўшчыка скончыўся прыкладна на ўзроўні senior са знакам мінус. Я мог распрацоўваць фічы, мне падабалася ментарыць хлопцаў, але пры гэтым мяне не вабіла ісці глыбей. 

Калі я захацеў змяніць кар’ерны трэк, мой менеджар падтрымаў мяне. Нейкі час я праходзіў курсы, чытаў кніжкі, працягваў быць ментарам. А потым для мяне падвярнуўся складаны праект з няпростым кліентам і дрэнна выбудаванымі працэсамі. Гэта быў выдатны шанец праявіць сябе ў ролі проджэкт-менеджара. Я змог наладзіць працэсы, і ў каманды ўзровень задаволенасці моцна вырас. 

У канцы гэтага праекта я пачаў задумвацца над магчымасцю развівацца яшчэ і як рэсурсны менеджар. Тады ў нас у кампаніі стартавала ініцыятыва па стварэнні навучальнага кам’юніці, адной з мэтаў якога было наладзіць ментарскі працэс. Я стаў навучаць ментараў, і гэта моцна дапамагло прапампаваць навык узаемадзеяння з людзьмі, матывацыі, пастаноўкі мэтаў — усяго таго, што важна для рэсурснага менеджара. 

Пераломны момант у маёй кар’еры наступіў пры канцы 2020 года, калі я паўдзельнічаў у прэ-сэйле з адным цікавым кліентам, з якім дагэтуль працую. Я зайшоў на гэты праект як ПМ і паралельна нарошчваў сабе базу рэсурснага менеджара. Тады быў цудоўны паслякавідны час, калі як грыбы пасля дажджу раслі праекты, надзімаліся бурбалкі стартапаў. Нашая кампанія тады таксама вырасла ў два разы і, адпаведна, вырас і мой рэсурсны пул. Ад пасады цім-менеджара я дайшоў да груп-менеджара, а потым стаў менеджарам дэпартамента — на піку ў маёй камандзе было 46 чалавек. 

Матывацыя заставацца 10+ гадоў у адной кампаніі 

На розных этапах маёй кар’еры ў мяне ўзнікалі нейкія патрэбы, і iTechArt даваў мне магчымасць іх задавальняць. Мой менеджар ішоў на рызыку і даваў мне магчымасць без паніжэння зарплаты ўдасканальвацца, вывучаць новую тэму і пераходзіць на новую пасаду. Калі б такога добрага крэдыту даверу з боку кампаніі не было, тады, магчыма, прыйшлося б нешта прыдумляць.

У кар’еры важна прыслухоўвацца да сябе. Няхай гэта будзе змена месца працы, спецыяльнасці або нават мовы праграмавання. Не абавязкова адразу ж мяняць кампанію. Ёсць сэнс паспрабаваць штосьці памяняць у гэтай кампаніі: звярнуцца да менеджара і абмеркаваць варыянты. Многія баяцца размаўляць з менеджарам, калі пытанне не тычыцца перагляду зарплаты, але важна камунікаваць, карэктаваць свой кар’ерны шлях. 

Ёсць такая тактыка — скакаць паміж кампаніямі, каб расла зарплата. Але гэта працуе да пэўнай мяжы. Калі ў цябе некалькі гадоў вопыту, са зменай кампаніі сапраўды можа быць розніца ў зарплаце. Але калі ты даўно ў галіне і дасягаеш пэўнай столі — няма сэнсу бегаць туды-сюды.

На працягу майго кар’ернага росту ў мяне былі вельмі добрыя менеджары. Гэта мяне моцна натхняла і матывавала заставацца ў кампаніі.

Для мяне вельмі важны чалавечы фактар — на сваім месцы я апынуўся, бо была магчымасць расці, абмяркоўваць гэта з менеджарам і атрымліваць парады. 

Што сёння важна ў ІТ сферы 

Сёння, каб мець магчымасць дзесьці замацавацца, важная разнастайнасць. Напрыклад, веданне экзатычнай тэхналогіі, моцная англійская, уменне прадаваць сябе. Але і гэта не сярэбраная куля, якая ўсё мяняе: вельмі важна ўлічваць рэаліі рынку. Гэта тая праблема, якую я бачу цяпер: многія па-ранейшаму жывуць у 2021 годзе, дзе яны перабіраюць оферы. Важна прыняць, што рэальнасць змянілася — і дзейнічаць зыходзячы гэтага. Цяпер на рынку шмат добрых кандыдатаў, для якіх няма праектаў. Гэта агульная праблема ва ўсім свеце. Таму трэба чымсьці вылучацца і рэалістычна глядзець на рэчы.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

bacek
bacek Programmer в Конь с горы
7

Офигеть. 12 лет на одном месте.
Я без двух месяцев 25 лет проработал на предыдущем месте работы. С 1997-го по 2022-й.

5

Видать плохо работал.
Специально тебя выгнели, чтоб на 25 лет не дарить грамоту.

bacek
bacek Programmer в Конь с горы
-1

Да нет. Работал как раз хорошо. Да вот что-то в 2022-м году случилось. Вы не знаете?

1

Не, не знаю. Президент еще не показал, откуда и что готовилось.

-7

Все правильно. Зачем что то менять?
Стабильность наше все. Где родился, там и пригодился. Берите пример с предков. От рождения до смерти работали в колхозах. И переезжали в город только по нуждам страны. Или 40 лет в одном НИИ.
Такие люди должны быть награждены медалью ветеран предприятия.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 7 мая 2024, 11:22

-2

Действительно, родился рабом, будешь рабом всю жизнь. Ротоботская мечта.

Anonymous
Anonymous
-1

Раньше я переходил с одного места работы на другое через год-два набираясь опыта... В текущей компании 9-й год. Мои задачи и технологии были разные. Хотел перейти еще куда-нибудь, но случился тот год, затем релокация и еще 3-4 года🤷

no-one
no-one project micromanager в prefer not to say
0

И как работается в этой компании? Просьба поделиться мнением в комментариях.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

iTechArt сокращает всем зарплаты от 20 до 30 процентов и увольняет часть гребцов, чтоб «справиться с кризисом». (с) на ительянском сайте про айци, с отсылками на дев.бай...
Интересно, как у героев "партнерского материала" этот период прошел?

0

Написали же. У них в этот период были золотые пост-ковидные времена.

0

Ничего удивительного не увидел что заслуживало бы отдельного внимания. Если компания норм и проект интересен то почему нет?

1

Чаще всего люди долго сидят на одном месте потому, что не чувствуют себя конкурентоспособными на рынке труда.

И чем дольше человек сидит на одном месте, тем больше он боится поменять работу и выйти из зоны комфорта.

Лояльность к компании зачастую даёт карьерный рост, приводя к принципу Питера
https://ru.wikipedia.org/wiki/Принцип_Питера

Тезис "компания развивается, и я тоже" не для топовых компаний сомнителен, потому что управленческие подходы и культура очень разнятся от компании к компании (и чаще всего не меняются десятилетиями). Компании с токсичной культурой и через 20 лет остались компаниями с токсичной культурой, несмотря на многократный рост числа сотрудников.

Многократно по работе сталкивался с зашоренными коллегами, которые считают "так правильно" только потому, что у них на прошлом/текущем месте работы так было.

0

Не надо нам тут ваших переходов\переездов. Стабильность наше все. Сегодня вы работу поменяете, а завтра решите, что можно еще кой чего поменять. И все это под чуждым нам лозунгом развития.

table
table Table в Database
2

Я могу управлять как ИТ компанией, так и «Интегралом».

зачем ты врешь? интегралом никто управлять не может. Даже Аллах. Ни у кого нету для этого силы

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

конечно не сможет, Аллах директора интеграла не назначает, только Президент определяет кто сможет интегралом управлять. как и главу ПВТ, проверенный человек из органов айцю от кризиса спасет

Влад  Волков
Влад Волков QA в Unity Technologies
1

Есть такая тактика — прыгать между компаниями, чтобы росла зарплата. Но это работает до определенного предела. Когда у тебя несколько лет опыта, со сменой компании действительно может быть разница в зарплате. Но когда ты давно в отрасли и достигаешь определенного потолка — нет смысла бегать туда-сюда.

До тех пор, пока компании имеют ограниченный бюджет для повышений, смысл есть и еще какой. Чем дольше человек работает в компании, тем сильнее его зарплата отстает от рыночной. Такие ситуации везде и всюду: от маленьких аутсорс контор до фейсбуков с майкрософтами.
Да и потолка никого на самом деле нет. Даже если базовая зарплата остается на том же уровне, всегда можно договориться на больший бонус, или чуть больше акций, релокацию в место поприятнее и прочие плюшки.

Нанимая нового сотрудника, надо предлагать рыночную зарплату и часто даже чуть-чуть выше рынка. Внутри компании ты всегда ограничен искусственными правилами на повышение не больше 10% за раз и прочие обещания пересмотреть зарплату только через полгода (в течение которых ты заметно недополучаешь по сути без всякой уважительной причины). Получается, чем дольше ты в одной компании, тем больше (и чаще) ты теряешь в деньгах по сравнению с переходом на новое место.

Остается только процитировать Ивана Агаркова из одной из предыдущих статей - https://devby.io/news/tred-pro-zarplatu

Справедливо ли это? Нет. Можете ли лично вы что-то с этим сделать? В теории. Но это не точно. Вывод номер два: хотите быстро расти по зарплате — меняйте работу чаще.

fuks
fuks зиц-председатель в рога и копыта
2

Мнение об айтехе было прекрасно составлено во время собеса с госпожой Оксаной: пол интервью была без камеры, вторая половина с гавкающей собакой на руках. Ну и вопросы вида:"что бы мне не ответили, правильный ответ будет только тот, который я считаю правильным". Море пафоса и самовлюбленности как вишенка на торте.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
2

Партнерский материал - пожалуста не убегайте с iTechArt - и ее фиг пойми как называемой компании на западе

4

Если повезло с проектами, была возможность куда расти, и зп была на уровне то почему бы и не работать на одном месте.
Так же плюс что обычно более хорошие отношения с коллегами.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

расходимся. один вырос и уходить не собирается. в эту роль роста остальным не предвидется

1

Ну да, если есть амбиции но нет места то только уходить

1

iTechart вы в своем уме? Из ваших якобы многих тысяч лояльных сотрудников вы уговорили поучаствовать в рекламной статье только двух директоров? Кому они на рынке нужны? Потому и сидят переплаченные по 10-20 лет на одном месте.

cetoxe2352
cetoxe2352 HR в iTechArt Group
5

Большинство из таких руководителей профнепригодны. Роли получали в момент активного роста персонала, не успев в том числе освоить даже инженерные позиции. На текущем рынке никому не нужны. Стоит понимать, что мы сейчас говорим о простых ресурсниках, которые по мере роста всего лишь заполняли отчеты и считали собственные премии. В компании в целом нет менеджерской школы или подготовки, сильная фрагментация, впечатления остаются скорее от менеджера к которому ты попал. Фактически это индикатор отсутсвия управленцев на всех уровнях. Младший менеджмент увольняет/нанимает, чуть покрупнее просто подбивает свой KPI. Нет общих подходов и условий, нет какой-либо передачи знаний и в целом подходов и практик при переходе на эту роль. Остается только обвешаться лычками пытаться впарить всем себя как супер абстрактного ИТ директора или engineering manager. В целом чувствуется дух дедовщины судя по статье, видимо такая культура в компании. Если их уволить и отправить на рынок то Интеграл будет единственным спасателем.

5

Те, кто работают 10+ лет на одном месте это счастливые люди, нашедшие Свою компанию, им можно только позавидовать. Да, ЗП может в таком варианте быть и ниже тех, кому не успели выдать стул, а он уже увольняется, но это значит, что они нашли внутренний баланс и находятся на своем месте, и денег хватает на комфортную жизнь, хоть это и не все деньги мира) Сам скакал раньше по компаниям, теперь почти 5 лет работаю в одной (не iTechArt)) и мыслей уходить в ближайшей перспективе нет, как и тратить время на "оценку себя на рынке", если все равно уходить не собираюсь)

Bobik Gavkalo
Bobik Gavkalo Грызу кости в БУДКА_У_ЗАБОРА
0

У меня вопрос: Какая вам разница кто как живет? Живите чтобы вам хорошо было...