Чуткі пра тое, што Apple рыхтуе iPhone-складанчык, хадзілі яшчэ два гады таму, але афіцыйна кампанія пакуль ніяк не пацвярджала, што працуе над такой мадэллю. Стаміўшыся чакаць, кітайскія інжынеры-аматары вырашылі ўзяць усё ў свае рукі.

Яны самі змайстравалі складаны айфон і назвалі яго iPhone V. апарат атрымаў корпус-складанчык накшталт Galaxy z Flip ад Samsung. За аснову ўзяты мадыфікаваны корпус Motorola RAZR 2020, донар кампанентаў — iPhone 13 Pro. Па сутнасці, праца палягала ў тым, каб укараніць начынне звычайнага iPhone у корпус складанай мадэлі. Як гэта было, дэманструецца ў 17-хвілінным роліку (на кітайскай).
У ніжняй частцы корпуса гаджата размешчаная мацярынская плата з аднакрыштальнай сістэмай і памяццю, у верхняй — акумулятар і модулі камер. Аўтары працавалі над праектам на працягу года, але нават цяпер ён знаходзіцца на стадыі прататыпа. Але прататып працоўны: экран згінаецца, камера і астатнія часткі і кампаненты працуюць.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
И нафига?