Photoshop атрымаў некалькі новых АІ-функцый
На штогадовай канферэнцыі Adobe Max кампанія паказала некалькі новых функцый на базе штучнага інтэлекту для сваіх праграм пакета Creative Cloud.

Функцыя Distraction Removal для Photoshop дазваляе хутка выдаляць непажаданыя аб’екты з выяў у аўтаматычным рэжыме, напрыклад, людзей, што выпадкова трапілі ў кадр, і г. д. Цяпер функцыя даступная ў дэсктопнай і вэб-версіі праграмы, іншыя магчымасці «з’явяцца пазней». Карыстальнікі могуць самі выбіраць, ці задзейнічаць у Distraction Removal нейрасетку Firefly.
Adobe абнавіла мадэль Firefly Image 3, якая цяпер працуе з інструментамі Generative Fill, Generative Expand, Generate Similar і Generate Background. Паводле слоў кампаніі, абнаўленне АІ-функцый дапаможа дамагчыся фотарэалістычнай якасці генераванага кантэнту, а таксама палепшыць разуменне складаных запытаў карыстальніка.
Функцыя Object on Path у Illustrator дазваляе хутка прымацоўваць, размяшчаць і перамяшчаць аб’екты па контуры любой формы. Інструмент для стварэння 3D-мадэляў Mockup стаў агульнадаступным. Была абноўленая функцыя Image Trace, якая пераўтварае растравыя выявы ў маштабаваныя вектарныя.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.