«Найгоршае — вам не адкажуць». Эйчары — пра тое, ці варта слаць рэзюмэ ў кампаніі без вакансій
Што думаюць эйчары, калі ім на пошту прылятае рэзюмэ і партфоліа, пры тым, што актыўных вакансій у кампаніі няма — такім пытаннем задаўся Lead Brand Designer і арт-дырэктар Аляксей Варапаеў.
Аляксей спытаў у 5 спецыялістаў па найманні з замежных кампаній і даведаўся, як яны да гэтага ставяцца — ці сапраўды такая стратэгія эфектыўная і варта пісаць проста цяпер, ці лепш пачакаць, пакуль з’явіцца адпаведная вакансія.
Так з’явіўся пост у LinkedIn і карткі, «якія супакояць і зарадзяць на новыя водгукі». Вось што адказвалі спецыялісты:
Наяўнасць опцыі напісаць у кампанію і даслаць рэзюмэ не пад канкрэтную вакансію, а проста таму што кандыдату спадабаўся працадаўца — стандарт амаль усюды, гэта нармальная практыка.
Ёсць іншае абмежаванне: калі ў кампаніі няма добрай CRM-сістэмы і працэсаў, то такія водгукі складаней апрацоўваць і не губляць, так як яны праходзяць міма бягучых тэрміновых патрэба, і рэкруцёру лёгка пра іх забыцца. Але гэта ўжо задача рэкруцёра, а прэтэнзій да кандыдата, які адгукаецца без вакансіі ў такую кампанію, быць не можа дакладна.
— Водгук на вакансію, якой няма — гэта абсалютна нармальна. Гэта паказвае, што кандыдат зацікаўлены ў кампаніі, а гэта заўсёды каштоўна. Таму, калі «крычаць у паведамленнях», то толькі ад радасці.
Невялікая парада кандыдатам: каб вы былі прыкметнейшыя, важна пісаць персаналізаваныя суправаджальныя лісты. Не патрэбныя вялікія тэксты. Дастаткова расказаць, чаму вы хацелі б працаваць менавіта ў гэтай кампаніі і чым ваш досвед адметны. І мы, вядома, у DDL будзем радыя любым водгукам і рэкамендацыям.
— Кейс майго кантакту з Лёшам — той самы выпадак, калі вакансія арт-дырэктара ў нашую кампанію не была апублікаваная на ніводным джаббордзе. З прыватных прычын мы займаліся халодным пошукам.
Яго партфоліа і рэзюмэ я перанакіравала калегу, паколькі сама не вяла гэтай вакансіі. Такі няхітры план прывёў да запаветнага першаснага выніку для абодвух бакоў: кандыдат звярнуў на сябе ўвагу рэкруцёра, а рэкруцёр папоўніў свой запас класным рэзюмэ і перакрыжаваў пальчыкі, каб закрыць няпростую вакансію.
Мая парада: пішыце! Найгоршае, што можа адбыцца — вам проста не адкажуць.
— Сапраўдны рэкруцёр ні за што не выпусціць магчымасці захаваць у базу рэзюмэ кандыдата, нават калі адпаведных пазіцый для яго няма.
Адзіным выключэннем асабіста для мяне з’яўляецца поўнае несупадзенне па спецыфіцы і стэку. Напрыклад, ты працуеш у e-commerce, а табе піша кандыдат з геймдэву. Такія выпадкі адбываюцца і гэта абсалютна нармальна. Але нават у такой сітуацыі рэкруцёр можа захаваць кантакт кандыдата для свайго асабістага нэтварку.
— Мы з маімі калегамі з HR-каманды заўсёды радыя водгукам на пошту. Нават калі проста цяпер для вас няма вакансіі, так мы зможам зразумець, што прапаноўваць вам у будучыні. Таму пішыце разгорнута пра сябе, пра свае заслугі, досвед, а галоўнае — пра тое, што вас матывуе, і ад чаго гараць вашыя вочы.
Бываюць выпадкі, калі нам паступае водгук, напрыклад, ад бортправадніка. Такім кандыдатам, на жаль, даводзіцца адказваць, што нам няма чаго ім прапанаваць, бо мы не авіякампанія. Тут суіскальнікаў заклікаю вывучаць кампанію да водгуку больш старанна. А эйчараў — адказваць нават у такім выпадку! Ветлівасць — усё яшчэ добры тон.
Адныя каментатары пад пастом дзякуюць за тое, што Аляксей развеяў іх сумневы. Некаторыя, як і ён раней, лічылі, што «будуць спамам і трапяць у чорны спіс кампаніі». Іншыя адзначаюць, што карыстаюцца гэтым метадам — і ўсё добра.
— Я так знайшла сваю самую першую стажыроўку ў 2016 годзе. Я тады зрабіла спіс агенцтваў і пачала рассылаць сваё партфоліа і рэзюмэ. Там не было ніякіх стажыровак і адкрытых вакансій. У выніку мне тады адказалі з Young and Rubicam. Я там пару месяцаў пастажыравалася, бясплатна, вядома. У цэлым, метад працоўны.
— Пра-актыўнасць — гэта заўсёды добра: адразу відаць, што чалавек не чакае цуду з неба. А калі яшчэ і абгрунтавана пісьменна і ветліва — два плюсікі.
А ці адсылаеце вы рэзюмэ ў кампаніі, калі ў іх няма пад вас вакансій у LinkedIn і на джаббордах, — пішыце ў каментарах.
Читать на dev.by