Playtika будзе весці заняткі па відэагульнях для ізраільскіх студэнтаў
Playtika абвясціла пра партнёрства з дзвюма навучальнымі ўстановамі Ізраіля: універсітэтам імя Райхмана і акадэмічным каледжам Тэль-Авіва-Яфы.

Паводле паведамлення кампаніі ў LinkedIn, у наступным навучальным годзе ў гэтых ВНУ адкрыюцца курсы, звязаныя з геймдэвам.
У рамках аднаго з іх студэнтам раскажуць пра бізнэс-мадэлі гульняў, юрыдычныя аспекты сферы, тэхналогіі распрацоўкі і іншыя рэчы. Частку лекцый і практычных заняткаў правядуць супрацоўнікі Playtika, а студэнты атрымаюць шанец трапіць у кампанію.
Іншы курс ахопіць тэорыю і практыку бізнэс-аналітыкі, метады вызначэння карыстальніцкіх патрэб і аптымізацыі бізнэсу.
Ізраільскае выданне Calcalist адзначае, што гульнявы курс пры ўніверсітэце імя Райхмана прафінансуе Google.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А как онлайн казино относится к геймдеву?
лучше занятия по кадровому менеджменту