Па Amazon гуляюць жарты і чуткі пра вяртанне Безаса на пасаду гендырэктара
На тле масавых звальненняў і падзення каціровак Amazon некаторыя супрацоўнікі чакаюць вяртання на пасаду СЕО заснавальніка кампаніі Джэфа Безаса.
На тле масавых звальненняў і падзення каціровак Amazon некаторыя супрацоўнікі чакаюць вяртання на пасаду СЕО заснавальніка кампаніі Джэфа Безаса.
На тле масавых звальненняў і падзення каціровак Amazon некаторыя супрацоўнікі чакаюць вяртання на пасаду СЕО заснавальніка кампаніі Джэфа Безаса.
Мінулага тыдня цяперашні кіраўнік тэхнагіганта Эндзі Джэсі абвясціў, што замест 10 тысяч супрацоўнікаў будзе скарочана 18 тысяч. Абурэнне і расчараванне знайшло выйсце ў карпаратыўных каналах на тэму звальненняў у Slack. У адным з іх — на 26 тысяч удзельнікаў — супрацоўнікі кажуць, што Безасу варта вярнуцца і вырашыць праблемы, якіх у кампаніі цэлы букет. Скрыншоты трапілі ў распараджэнне Insider.
«Відавочна, нават Эндзі ў зоне рызыкі», — адзначыў адзін з супрацоўнікаў. Ён прымацаваў спасылку на нядаўняе інтэрв’ю CNBC спецыяліста інвестфонду Ritholtz Wealth Management, які спрагназаваў вяртанне Безаса сёлета. Безас перадаў пасаду Джэсі ў ліпені 2021-га і цяпер з’яўляецца выканаўчым старшынёй праўлення Amazon.
«Ён мае вярнуцца… ён найлепшы», — пісаў іншы супрацоўнік пра Безаса. Таксама ў чат адправілі фатаграфію ўсмешлівага Безаса з подпісам «Засумавалі за мной?» і выяву з подпісам «Вяртанне Караля».
«Нядзіўна, што пайшлі размовы пра вяртанне [Безаса]. Пэўна, пытае [Джэсі], якога чорта ты робіш з маёй кампаніяй», — напісаў хтосьці яшчэ.
Некаторых супрацоўнікаў вельмі абурыла падача навін пра звальненні цяперашнім гендырэктарам. Паводле слоў крыніц Insider, пра канкрэтныя планы было вядома не ўсім людзям нават на ўзроўні дырэктараў і віцэ-прэзідэнтаў. Некаторым не спадабаліся бестактоўныя карпаратыўныя рассылкі Джэсі — у адной з іх, на Дзень падзякі, ён заклікаў да стойкасці і аптымізму.
Сярод іншых вострых праблем Amazon — складаная іерархія кіравання, бюракратыя, інжынерная культура, якая псуецца, і ў цэлым карпаратыўная культура. Безас прасоўваў так званы падыход Day 1, сутнасць якога ў тым, што працаваць заўжды трэба з такім энтузіязмам, як быццам гэта першы дзень жыцця кампаніі — або ваш першы дзень у ёй. Некаторыя лічаць, што кампанія патроху скочваецца да культуры Day 2 паводле Безаса — ёй уласцівыя застой і абыякавасць, якія ў канчатковым выніку вядуць да гібелі кампаніі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.