Чаму галоўны герой GTA III маўчыць усю гульню? Распрацоўшчык патлумачыў прычыну
Былы тэхнічны дырэктар Rockstar Обе Вермей адказаў на пытанне, якое мучыла гадамі фанатаў гульні і вакол якога было шмат здагадак.

Гаворка ідзе пра галоўнага героя культавай GTA III — Клода. Персанажы вакол яго пастаянна размаўляюць, тады як Клод за ўвесь сюжэт не вымаўляе ні слоўца. Фанаты тлумачылі яго маўклівасць тым, што яму пашкодзілі галасавыя звязкі. Rockstar матывавала гэта жаданнем спрасціць геймеру асацыяцыю з героем і нейкімі «важнейшымі» праблемамі распрацоўкі. Але тлумачэнне выявілася нашмат прасцейшым.
Ютубер пад нікам NikTek у чарговы раз выказаў пытанне, якое мучыла фанатаў: «Чаму насамрэч гэты хлопец ніколі нічога не кажа?». Адказаць узяўся Вермей: паводле ягоных слоў, «прынамсі часткова немата Клода звязаная з тым, што нам даводзілася эканоміць: гукавы аддзел і так быў заняты».
Grand Theft Auto III выйшла ў 2001 годзе на PlayStation 2 і пасля на ПК, Xbox, Android і iOS. Рэмастар гульні ў складзе трылогіі GTA The Definitive Edition выйшаў праз 20 гадоў, у лістападзе 2021 года. Обе Вермей прапрацаваў у Rockstar з 1995 да 2009 года.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.