Падгледзела ў Apple: Microsoft можа ўкараніць Copilot у Windows Intelligence
Штучны інтэлект можа стаць цэнтральным элементам аперацыйнай сістэмы Windows, аб’яднаўшы ўсе AI-інструменты пад адным брэндам.

Паводле даных TechRadar, Microsoft рыхтуецца да рэбрэндынгу свайго сэрвісу штучнага інтэлекту Copilot. Кампанія можа перайменаваць яго ў «Windows Intelligence». Чуткі пра гэта з’явіліся напярэдадні мерапрыемства Ignite, якое пройдзе ад 18 да 22 лістапада ў Чыкага.
Рэбрэндынг аб’ядноўвае розныя AI-функцыі Windows пад адным брэндам, аналагічна таму, як Apple называе свой убудаваны АІ «Apple Intelligence». Microsoft імкнецца зрабіць АІ неад’емнай часткай сваёй аперацыйнай сістэмы, і новая назва падкрэсліць гэтую стратэгію.
Кампанія ўжо змяніла назву на АІ-прадукты. Copilot першапачаткова называўся «Bing Chat» і «Bing AI Chat», таксама хадзілі чуткі аб перайменаванні ў «Microsoft 365 Copilot».
Кампанія працягвае ўдасканальваць АІ-памочніка Copilot. Новыя абнаўленні ўключаюць пераход да сістэмы картак, новую старонку Copilot Discover, якая адаптуецца да інтарэсаў карыстальніка, а таксама функцыі Click to Do і Recall.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
С тех пор как убрали скрепку-помощника, в компании начался бардак