Кампанія падаслала рэкруцёра, каб праверыць на вернасць. Так бывае?
Здаецца, так. Але пруфаў мы не знайшлі.
Здаецца, так. Але пруфаў мы не знайшлі.
Здаецца, так. Але пруфаў мы не знайшлі.
Чытач задаў dev.by раптоўнае пытанне: ці карыстаюцца кампаніі паслугамі падстаўных рэкруцёраў, задача якіх праверыць намеры супрацоўнікаў?
— Мы ж, простыя супрацоўнікі, не бачым, чым займаецца менеджмент і што ў яго ў галаве, — разважае чытач. — А раптам частка тых рэкруцёраў, якія пішуць у лінкедзіне і прапаноўваюць прывабныя вакансіі, гэта падстаўныя рэкруцёры ад кіраўніцтва, якое хоча зразумець, хто лёгка можа сысці з праекта, варта толькі памахаць оферам, а хто не?
Гэтае пытанне мы пераадрасавалі CEO і фаўндару ІТ-рэкрутынгавага агенцтва Lucky Hunter Таццяне Мельнічук. Яна адказала сцвярджальна.
— Паслуга з падстаўнымі рэкруцёрамі сапраўды існуе. Сустракаюцца кейсы, калі кіраўнікі, якія хвалююцца за магчымы сыход супрацоўнікаў (асабліва, калі гаворка вядзецца пра ключавых спецыялістаў), звяртаюцца па дапамогу да вонкавых рэкруцёраў, якія складаюць выдуманую вакансію ад «кампаніі мары» і правяраюць гатоўнасць кандыдатаў разгледзець вакансію.
Разам з тым гэта вельмі рэдкая практыка, асабліва ў ІТ — сферы, дзе цэніцца адкрытасць і сумленнасць супрацоўнікаў і працадаўцаў. Таму калі працадаўца пачынае нешта падазраваць і перажываць за камфорт супрацоўніка, са значна большай доляй верагоднасці ён проста паразмаўляе з ім. Гэта танней, хутчэй і эфектыўней, ніж падстаўны рэкрутынг.
Практыка, мабыць, настолькі рэдкая, што на заклік dev.by падзяліцца гісторыямі пра падстаўны рэкрутынг ды іншыя праверкі супрацоўнікаў на лаяльнасць захапляльных аповедаў нам не даслалі.
Быў толькі адзін іранічны водгук:
«Пра хітрыя праверкі на лаяльнасць: самай хітрай была праверка праз непадвышэнне зп у EPAM. Хоць нагрузка і адказнасць значна выраслі. Класічная схема: „Табе даюць магчымасць росту“. За тыдзень знайшоўся офер на +70%, і тэст на лаяльнасць быў правалены».
Але, можа, дзесьці ў нетрах ІТ усё ж жывуць легенды пра падступных працадаўцаў і прасцячкоў-айцішнікаў, якія павяліся на фальшывы офер? Дзяліцеся!
Wanted. Калі вы сталі ахвярай падстаўнога рэкрутынгу або, наадварот, выступілі заказчыкам паслугі, раскажыце нам.
Калі ў вашай кампаніі іншыя спосабы праверкі вернасці «сям'і», раскажыце таксама!
Пішыце ў @devby_insight_bot — гэта ананімна.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.
У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў.
Дапамагчы нам можна праз Patreon.
І яшчэ крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
добавляю таких рекрутеров в лист "наседки" и больше с ними не общаюсь
Очень верное замечание от Татьяны Мельничук.
подставной рекрутер - это несколько извращенный способ узнать что твой сотрудник думает о твоей компании. Проще реально попросить фидбек. Кроме того, подставной маневр может иметь и обратный эффект. Работник который до этого истинно верил в рай в данной компании, вдруг начнет проверять, что же за ней.
Лично со мной был подобный кейс в одной из компании в которой я работал на должности тимлида. Мне позвонил рекрутер и предложил вакансию главы разработки в конкурирующей компании с ЗП в 1.5 раза больше текущей и вопросами Аля "чего бы хотели? Что не устраивает в текущей компании?" Я согласился придти и подумал что это был бы прикольный кейс узнать как у конкурента все работает. После собеседования пошел к директору компании и сказал что меня хантят конкуренты и предложил ему чтобы я сходил к ним на собес и узнал как у них внутри все работает "так сказать промышленный шпионаж". Реакция директора меня очень удивила, он сказал не лезть. После этого я созвонился с рекрутерам и попробовал назначить время и встречу для собеседования чтобы придти к ним в офис, а они слились, после чего я написал в главный HR департамент компании что фиговые у них рекрутеры и так не делаются, а они мне ответили что вообще меня не знают и рекрутеров с такими именами у них нет....
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 ліпеня 2023, 16:00
Ну, и дальше-то что было? Уволили за нелояльность, зп понизили, покаянное видео сняли?
Как осадочек от той компании, что устроила проверку? 🤬
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 ліпеня 2023, 17:28
Расскажите мне, как вообще потом можно работать в компании, которая делает такие идиотские проверки?
подставной рекрутер - весьма глупая идея.
работа - это всегда про развитие, деньги и психологическую нагрузку/здоровье.
Если кто то хочет подискутировать про работу за идею, более чем уверен что все придет к захвату рынка и прибыль того кто предлагает работу за идею.
мне понравился ответ, полученный на почту. Действительно, сейчас самый распространненый тест на лояльность: заморозить зп и ждать, что человек принесет им офер из других мест. И только тогда может быть рассмотрят возможность контр-офера. И исключений за хорошие фидбэки от команды или клиента не делают. В принципе, такой тест и провалить не зазорно)
После такой проверки компания проваливает тест на говнистость и оттуда надо уходить.
А нафиг это ему?