Паліцыя Нью-Ёрка верне на службу робасабаку ад Boston Dynamics. Першы раз ён напалохаў гараджан
Гэтым летам паліцыя Нью-Ёрка пачне выкарыстоўваць некалькі высокатэхналагічных прылад, уключаючы робасабаку Digidog.
Гэтым летам паліцыя Нью-Ёрка пачне выкарыстоўваць некалькі высокатэхналагічных прылад, уключаючы робасабаку Digidog.
Гэтым летам паліцыя Нью-Ёрка пачне выкарыстоўваць некалькі высокатэхналагічных прылад, уключаючы робасабаку Digidog.
Паводле даных Associated Press, гэта ўжо другая спроба выкарыстоўваць мадэль такога робата. Першая спроба была два з паловаю гады таму пры мэры Біле дэ Блазіа. У 2020 годзе паліцыя выкарыстоўвала Digidog для выведкі ў выпадку, калі стралок забарыкадаваўся ў адным з будынкаў. У 2021 годзе робат выкарыстоўваўся падчас інспекцыі дома, у які ўварваліся злачынцы. Праект неўзабаве згарнулі, калі жыхары Нью-Ёрка назвалі робата-паліцэйскага «жахлівым».
Новы мэр горада Эрык Адамс цвёрда вырашыў укараніць робасабаку ў сферу аховы правапарадку. «Некалькі шумных людзей выступілі супраць тэхналогіі і мы адступілі — я дзейнічаю не так. У сваіх дзеяннях я зыходжу з таго, што лепей для горада», — заявіў Адамс. Аднак і ў гэтым выпадку прадстаўнікі грамадскасці раскрытыкавалі рашэнне ўладаў. Кіраўнік праекта кантролю за ўкараненнем тэхналогій сачэння Surveillance Technology Oversight Project Альберт Фокс Кан заявіў, што паліцыя горада «ператварае дрэнную фантастыку ў жудасную ахову правапарадку».
Прадстаўнікі іншай арганізацыі Communities United for Police Reform лічаць, што Адамс расходуе занадта вялікі бюджэт паліцыі Нью-Ёрка і закупляе робасабак, у той час як у горада стае іншых, важнейшых праблем. У паліцыі Нью-Ёрка заявілі, што разгортванне і выкарыстанне тэхналогій «будзе празрыстым, паслядоўным і заўсёды будзе ажыццяўляцца пры супрацоўніцтве з людзьмі, якім мы служым». Таксама Digidog не будзе выкарыстоўваць тэхналогію распазнавання твараў і зброю.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
boston dognamics с их жудасными тварями должны гореть долго и ярко
В Беларуси протестируйте. Дешевле обойдется.