Паліцыя ў ЗША вывозіць электракары Tesla як «сведак»

Электрамабілі Tesla абсталяваныя мноствам вонкавых і ўнутраных відэакамер, які служаць не толькі як «вочы» беспілотных функцый, але і бяспецы. Менавіта апошняе іх прымяненне зацікавіла праваахоўнікаў у каліфарнійскім Оклендзе: яны сталі атрымліваць ордэры на доступ да відэазапісаў, зробленых машынамі. Часам аўто буксіруюць на штрафстаянку, піша Road & Track.

Пакінуць каментарый

Здымку вядзе «рэжым вартавога», які Tesla прадугледзела для абароны сваіх электракараў ад згону. Вонкавыя камеры актывуюцца, калі датчыкі фіксуюць рух. То-бок камеры зусім неабавязкова працавалі ў нейкі пэўны момант часу, які цікавіць паліцэйскіх, але яны не саромеюцца звярнуцца па доказы, што патэнцыйна захоўваюцца ў аўтаўладальнікаў.

У асацыяцыі паліцэйскіх Рычманда прызнаюць, што такая практыка сёння не рэдкасць. У высакаякасных відэа паліцыя шукае сведчанні падзей, якія адбываліся паблізу ад аўто. У большасці выпадкаў паліцыя проста звязваецца з уладальнікамі, і тыя добраахвотна перадаюць запісы. Але часам справа даходзіць да ордараў і эвакуацыі.

Оклендская паліцыя ад ліпеня звярталася да відэазапісаў з Tesla тройчы. Ва ўсіх выпадках у ордарах згадваўся «рэжым вартавога». Запісы дапамаглі паліцэйскім у расследаваннях.

В США стали массово красть зарядные кабели электромобилей
По теме
В США стали массово красть зарядные кабели электромобилей
Электрокары чаще сбивают пешеходов, чем авто с ДВС
По теме
Электрокары чаще сбивают пешеходов, чем авто с ДВС

Читать на dev.by