
Паводле апытання Boston Consulting Group, у сярэднім 48% работнікаў проста цяпер спрабуюць справіцца з выгараннем, і рэч зусім не толькі ў перапрацоўках. Даследаванне праводзілася сярод 11 тысяч супрацоўнікаў на офісных пасадах і тых, хто працуе з кліентамі ў васьмі краінах: Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Германіі, Індыі, Канадзе, ЗША, Францыі і Японіі.
Адзначаецца, што ўзровень выгарання ўдвая ніжэйшы, калі супрацоўнікі адчуваюць «уключанасць» у працу (inclusion) — то-бок адчуваюць сваю значнасць, павагу, падтрымку і прыналежнасць. Яе называюць асновай поспеху супрацоўнікаў. Уключаныя супрацоўнікі радзей схільныя мяняць працу, што для кампаній азначае менш выдаткаў, звязаных з цякучасцю кадраў.
На пачуццё ўключанасці ў супрацоўнікаў найбольш уплываюць чатыры фактары: доступ да рэсурсаў, падтрымка кіраўніцтва, псіхалагічная бяспека ва ўзаемаадносінах з прамым начальнікам, а таксама сумленныя і роўныя магчымасці для дасягнення поспеху.
Калі кампанія надае ўвагу гэтым пунктам, уключанасць супрацоўнікаў вышэйшая, а ўзровень выгарання — ніжэйшы. Аднак менавіта ўзровень задаволенасці сярод рэспандэнтаў ніжэйшы за ўсё. Узровень выгарання сярод жанчын, прадстаўнікоў ЛГБТК±супольнасцяў, людзей з інваліднасцю і неофісных работнікаў выявіўся на 26% вышэйшым, а пачуццё уключанасці — ніжэйшым у параўнанні з прадстаўнікамі мажарытарных груп або офісных супрацоўнікаў.



Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.