Польшча не плануе адкрываць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю
Гэта звязана з адсутнасцю неабходных крокаў у гэтым пытанні з боку Беларусі. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Сямоняк, паведамляе radio.bialystok.
Гэта звязана з адсутнасцю неабходных крокаў у гэтым пытанні з боку Беларусі. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Сямоняк, паведамляе radio.bialystok.
«Мы б вельмі хацелі, каб памежныя пераходы былі адкрытыя, але няма ніякіх прыкмет таго, што гэта адбудзецца ў найбліжэйшай будучыні», — адзначыў міністр.
Паводле яго слоў, адказнасць за гэта нясе беларускі бок. Міністр нагадаў, што ў зняволенні ў Беларусі дагэтуль застаецца журналіст і актывіст Саюза палякаў Анджэй Пачобут. Інфармацыя пра яго магчымае вызваленне, якая з’явілася раней, не пацвердзіліся.
«Ніякага супрацоўніцтва з беларускага боку не назіраецца ў дачыненні да інфармацыі аб забойстве польскага жаўнера на мяжы летась», — адзначыў міністр.
Кіраўнік польскага МУС таксама падкрэсліў, што да гэтага часу не вырашаны міграцыйны крызіс на польска-беларускай мяжы. «Сітуацыя на мяжы не пакідае сумненняў у тым, што менавіта беларускія службы арганізоўваюць і садзейнічаюць гэтай гібрыднай агрэсіі», — канстатаваў Сямоняк.
Ён падкрэсліў, што хоць якія дзеянні польскага боку па адкрыцці пунктаў пропуску магчымыя толькі пры наяўнасці добрай волі ў Мінска.
«Пакуль не будзе добрай волі з беларускага боку, з нашага боку проста няма магчымасці для хоць якіх дзеянняў. Кожнае са згаданых мною дзеянняў мы ўспрымаем як дзеянне супраць Польшчы», — заявіў міністр МУС.
На дадзены момант на беларуска-польскай мяжы дзейнічае толькі адзін пераход для грузавых аўтамабіляў («Казловічы — Кукурыкі»), а таксама адзін для легкавога транспарту і аўтобусаў («Брэст —Тэрэспаль»).
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
мяркуюць, што так можна стрымаць паток айцішнікаў, якія палічылі грошы
суда по всему, беларусам итак нравиться стоять в очереди
И злорадствовать в комментариях
И стоять в очереди