Польшча наклала санкцыі на аператара беларускай крыптабіржы BYNEX
Польшча ўвяла санкцыі супраць кампаніі «ЕРПБЕЛ», якая з’яўляецца рэзідэнтам ПВТ і аператарам крыптабіржы BYNEX. Яна трапіла ў адпаведны спіс польскага Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі 31 кастрычніка, заўважылі незалежныя беларускія медыя.
У абгрунтаванні санкцый супраць кампаніі гаворыцца, што ПВТ падпарадкоўваецца беларускім уладам, таму функцыянуючыя ў рамках яго суб’екты, уключаючы «ЕРПБЕЛ», непасрэдна кантралююцца дзяржорганамі. Для прыкладу прыводзіцца Synesis, якая знаходзіцца пад санкцыямі ЕС: яе сістэмай відэаназірання Kipod карысталіся КДБ і МУС Беларусі.
У МУСіА адзначаюць, што ў 2021 годзе «ЕРПБЕЛ» запартнёрылася з «Беларусбанкам», які падкантрольны дзяржструктурам. Гэтая ўгода мела «стратэгічнае значэнне для развіцця фінтэх-сектара ў краіне» і забяспечыла аперацыі з фіятнымі валютамі на BYNEX па картках Visa. Супраць банка ў ЕС таксама дзейнічаюць абмежаванні. У 2022–2023 гадах дырэктарам «ЕРПБЕЛ» была Ірына Лысакоўская, якая ў мінулым працавала галоўным бухгалтарам «Беларусбанка».
З улікам усяго гэтага ў МУСіА лічаць, што «ЕРПБЕЛ» можа выкарыстоўвацца для абыходу санкцый, а таксама фінансавання і падтрымкі беларускіх дзяржорганаў, у тым ліку ў кантэксце расійскай вайны ва Украіне.
Читать на dev.by