Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Польшча не плануе закрываць уезд для аўто з беларускай рэгістрацыяй

Прынамсі, так сказаў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Анджэй Шэйна, паведамляе Dzik Pic.

2 каментарыя

Прынамсі, так сказаў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Анджэй Шэйна, паведамляе Dzik Pic.

«Бо мы падзяляем рэжым і грамадства. Мы не хочам, каб санкцыі, якія маюць закрануць прадстаўнікоў беларускага рэжыму, тычыліся звычайных грамадзян, якіх большасць», — сказаў Шэйна ў эфіры Radio Polskie.

Словы прагучалі ў кантэксце пытання аб тым, чаму ў часе нядаўняга абмену зняволенымі паміж РФ і краінамі Захаду Польшча перадала Расіі абвінавачанага ў шпіянажы Паўла Рубцова, але не змагла дамагчыся вызвалення Анджэя Пачобута.

Анджэй Шэйна падкрэсліў, што абмен быў вынікам перамоў паміж Расіяй і ЗША. Тады як перамовы аб вызваленні Пачобута вядуцца ў рамках іншага дыялогу (разам з патрабаваннем спыніць адпраўку мігрантаў з беларускага боку на «зялёную мяжу» з Польшчай і выдаць вінаватага ў гібелі польскага салдата).

Цяпер у Польшчу могуць уехаць беларускія легкавікі з уладальнікам у салоне. Тады як Латвія наогул закрыла, а Літва плануе закрыць неўзабаве ўезд машын на беларускіх нумарах.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
0

Пока не собирается.

0

И как их можно различить? Алгоритм по радио озвучил?