Польшча не ўпускае аўто без уладальніка ў салоне. Што адбываецца
На выезд з Беларусі рассмакталася чарга з легкавых аўто.
На выезд з Беларусі рассмакталася чарга з легкавых аўто.
На выезд з Беларусі рассмакталася чарга з легкавых аўто.
У памежных чатах пішуць, што ад 9 ліпеня ў Польшчу няможна ўвозіць алкаголь і цыгарэты. І яшчэ — што гаспадар машыны абавязкова мае быць у аўто. Dzik Pic сабраў такія паведамленні.
— Інфармацыя з бокса — работнікі польскай мытні сказалі, што ад заўтра (каментар быў напісаны 8-га) «беставарны ўезд», 0 цыгарэт і алкаголю. І, калі ў аўтамабілі няма гаспадара, уезд забаронены. Даверанасці не пракатваюць.
— Паводле паведамленняў, ад раніцы перасталі пускаць, мае быць уласнік у аўто дзесьці, хоць у багажніку.
— Дзве гадзіны таму развярнулі маіх знаёмых, па даверанасці ехалі ў РП. Толькі ўласнік аўто!
— За мной машыну развярнулі, якая на юрыдычнай асобе.
У рэгламенце ЕС 2024/1865 ад 29 чэрвеня 2024-га гаворыцца, што «кампетэнтныя органы могуць дазволіць на ўмовах, якія яны лічаць мэтазгоднымі», уезд у ЕС транспартнага сродку, які падпадае пад код CN 8703 (легкавыя аўто).
У прыватнасці, трапіць у ЕС можа грамадзянін Беларусі з візай або дазволам на жыхарства, які «заязджае на транспартным сродку ў Саюз выключна для асабістага карыстання».
Нагадаем, гэтым жа рэгламентам Польшча абгрунтавала беставарны ўезд і спыненне афармлення Tax Free.
Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта РБ, у пункце пропуску «Брэст» станам на 10 раніцы 10 ліпеня на выезд з Беларусі было 0 легкавых аўтамабіляў і 35 аўтобусаў.
Мяркуючы з архіва на сайце ДПК РБ, чарга з легкавых аўто скончылася яшчэ апоўдні 9 ліпеня. Апоўначы 9 ліпеня на выезд з Беларусі пад Берасцем было 175 легкавікоў і 32 аўтобусы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Железный занавес все ниже. С какой стороны окажутся ваши дети?
На это ответил русский поэт Пушкин ещё 200 лет назад. Я процитирую:
"К чему стадам дары свободы? Их должно резать или стричь."
у салтыкова-щедрина не менее достойный ответ - "разбудите меня через 100 лет и спросите..."