Карыстальнікі X больш не змогуць хаваць сінія птушкі
Летась сацсетка дазволіла карыстальнікам прэміум-падпіскі хаваць свае сінія птушкі, цяпер платформа скасавала гэтую пастанову.

Падпісчыкам X пачалі паступаць паведамленні, што гэтая функцыя неўзабаве знікне, канкрэтныя тэрміны не называюцца. Да рассылкі апавяшчэнняў са старонкі падтрымкі для карыстальнікаў X быў выдалены раздзел з апісаннем, як схаваць значок верыфікацыі.
BREAKING: #X seems to be removing the ability to hide the verification checkmark! pic.twitter.com/1Kn2OU4puj
— Nima Owji (@nima_owji) April 11, 2024
Раней сацсетка бясплатна раздала сінія птушкі верыфікацыі ўплывовым карыстальнікам з больш як 2500 верыфікаванымі падпісантамі. Карыстальнікам пачалі прапаноўваць аформіць падпіску Premium, уладальнікам больш як 5 тысяч верыфікаваных падпісчыкаў — Premium+.
Twitter увёў сінія птушкі верыфікацыі для пацверджання сапраўднасці акаўнтаў уплывовых карыстальнікаў. Пасля куплі сацсеткі Іланам Маскам бізнэсмен зрабіў птушку платнай функцыяй прэміум-падпіскі, цяпер гэты ярлык ня пазначае сапраўднасці профілю.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.