Pornhub закрыў доступ да сайта для жыхароў аднаго амерыканскага штата
Жыхарам штата Юта абмежавалі доступ да сайта Pornhub праз новы закон, які абавязвае порнасайты правяраць век сваіх карыстальнікаў.

На галоўнай старонцы сайта размясцілі відэа з амерыканскай порнаакторкай Чэры ДэВіль. Яна назвала патрабаванне прадастаўляць жыхарам штата «ідэнтыфікацыйную карту» неэфектыўным рашэннем для абароны карыстальнікаў, бо гэта ставіць пад пагрозу іх канфідэнцыйнасць.
Кампанія прапануе альтэрнатыўны метад праверкі веку — ідэнтыфікацыя праз асабістыя прылады карыстальніка. «Пакуль не будзе прапанаванае рэальнае рашэнне, мы прынялі цяжкае рашэнне поўнасцю адключыць доступ да нашага вэб-сайта ў вашым рэгіёне», — сказала акторка.
Раней такі закон быў прыняты ў штаце Луізіяна. Паводле даных кампаніі, трафік Pornhub упаў на 80% ад таго часу, як у Луізіяне набыла моц сістэма праверкі веку. Карыстальнікі ідуць на іншыя рэсурсы, якія не выконваюць законаў штата.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
лол ДавидВилль