З'явілася карта ўсіх дарог свету — вось якая працягласць у Беларусі
Visual Capitalist апублікаваў карту, на якой адлюстраваныя ўсе найбуйнейшыя дарогі свету. Візуалізацыю стварыў распрацоўшчык PythonMaps Адам Саймінгтан.

Паводле даных Global Roads Inventory Project (GRIP), агульная працягласць дарог свету перавышае 21 млн км. Паводле самых сціплых ацэнак даследчыкаў, у 2050 года на Зямлі будзе пабудавана яшчэ 4 млн км дарог.
На карце аўтамагістралі і асноўныя дарогі паміж населенымі пунктамі пазначаныя белымі лініямі. Асфальтаваныя дарогі з інтэнсіўным рухам паадзначаныя жоўтым. Лініі чырвонага колеру адлюстроўваюць менш важныя і загружаныя дарогі і мясцовыя грунтавыя дарогі.
Самую працяглую сетку дарог маюць ЗША — амаль 3,1 млн км. На другім месцы ідзе Кітай (1,7 млн км), на трэцім — Індыя (1,1 млн км).
Працягласць аўтамабільных дарог у Беларусі складае 80,8 тысячы км — паводле гэтага параметра нашая краіна займае 53 месца. На Беларусь прыпадае толькі 0,37% усіх дарог свету.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
https://www.visualcapitalist.com/wp-content/uploads/2023/04/roads_vc-1.png