З’явіўся курс па вайб-кодынгу ад сузаснавальніка Coursera

Амерыканскі ШІ-эксперт Эндру Ын запусціў экспрэс-курс Vibe Coding 101, прысвечаны трэндавай у айцішным свеце з’яве. Курс арыентаваны на тых, хто хоча даведацца, як эфектыўна выкарыстоўваць генератыўныя ШІ-інструменты для напісання кода і кіравання ім.

Пакінуць каментарый

Тэрмін «вайб-кодынг» прыдумаў сузаснавальнік OpenAI Андрэй Карпаты. Ён азначае такі падыход да распрацоўкі ПЗ, пры якім працэс усё больш аўтаматызуецца з дапамогай ШІ-асістэнтаў, што выконваюць указанні карыстальніка. Такія інструменты павышаюць прадукцыйнасць дасведчаных інжынераў і прыцягваюць людзей без навыкаў праграмавання.

Ын — прафесар Стэнфарда, сузаснавальнік Coursera і Google Brain. Ён лічыць, што ШІ-агенты цалкам зменяць працэс напісання кода. Але, насуперак распаўсюджанаму меркаванню, каб яны былі сапраўды карыснымі, недастаткова проста даць ім промпт і прымаць увесь згенераваны код — трэба ўмець імі правільна карыстацца. Менавіта гэтаму прысвечаны невялікі курс Ына.

Курс створаны ў супрацоўніцтве з кампаніяй-распрацоўшчыкам ШІ-агентаў Replit і складаецца з некалькіх відэалекцый агульнай працягласцю 94 хвіліны. У ім распавядаецца пра базавыя рэчы, напрыклад, пра тое, што агентам трэба даваць па адной задачы за раз і ўважліва фармуляваць запыт, а таксама пра адладку ШІ-кода і аўтаматызацыю асобных этапаў распрацоўкі, напрыклад стварэння прататыпаў дадаткаў.

Вайб-кодынг: праграмісты прыдумалі, як працаваць, амаль нічога не робячы
Па тэме
Вайб-кодынг: праграмісты прыдумалі, як працаваць, амаль нічога не робячы
У чвэрці стартапаў новага набору Y Combinator код на 95% напісаны ШІ
Па тэме
У чвэрці стартапаў новага набору Y Combinator код на 95% напісаны ШІ

Читать на dev.by