З'явіўся папярэдні спіс прадуктаў Microsoft, якія будуць заблакаваныя ў Расіі
У ноч з 20 на 21 сакавіка Microsoft заблакуе воблачныя сэрвісы для карпаратыўных кліентаў у Расіі. Дагэтуль не апублікавалі афіцыйнага спіса прадуктаў, на якія накладуць абмежаванні.
У ноч з 20 на 21 сакавіка Microsoft заблакуе воблачныя сэрвісы для карпаратыўных кліентаў у Расіі. Дагэтуль не апублікавалі афіцыйнага спіса прадуктаў, на якія накладуць абмежаванні.
Паводле папярэдніх звестак, будуць заблакаваныя наступныя прадукты і сэрвісы для юрыдычных асоб, зарэгістраваных у Расіі:
Access (усе версіі), Excel (усе версіі), Project (усе версіі), Publisher (усе версіі), SharePoint / SharePoint Server (усе версіі), Visio (усе версіі), InfoPath (усе версіі), InfoPath Forms Server (усе версіі);
Microsoft Intune, Microsoft System Center (Усе версіі), Systems Center Operations Manager (усе версіі);
Microsoft Teams, Microsoft Viva;
OneDrive (усе версіі);
Power Apps (Усе версіі), Power Automate (усе версіі), PowerShell;
Power BI (усе версіі);
Small Business Server Essentials (усе версіі);
SQL Server (усе версіі);
Visual C++ (усе версіі), Visual Studio (усе версіі), Visual Studio Code;
Windows Media SDK;
WSUS перастане дастаўляць абнаўленні;
Xamarin.
Акрамя таго, блакаванне закране лакальны софт, ліцэнзійныя ключы актывацыі будуць дэактываваныя без магчымасці пераўсталёўкі. Даныя кампаній будуць захоўвацца не больш за 24 месяцы пасля спынення дзеяння дамовы. Кліенты не змогуць паўторна актываваць свае падпіскі без ліцэнзіі дзяржаўнага рэгулятара. Microsoft пакрые перадаплату за паслугі, якія не былі аказаныя. Раней кампаніі абвясціла, што блакіроўкі воблачных сэрвісаў не закрануць расійскіх карыстальнікаў — фізічных асоб.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.