Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Праграма, якую прапіярыў Гурскі, выйшла на першае месца па спампоўваннях на iOS ў Беларусі і Расіі

Фотарэдактар Lensa стаў самай пампаванай праграмай на iOS у Беларусі і Расіі, паведамляе РБК са спасылкай на даныя data.ai. Раней пра Lensa ў сваіх сацсетках напісаў Юрый Гурскі — ён узначальвае інвестфонд Palta, якому належыць распрацоўшчык крэатыўнага інструмента.

4 каментарыя
Праграма, якую прапіярыў Гурскі, выйшла на першае месца па спампоўваннях на iOS ў Беларусі і Расіі

Фотарэдактар Lensa стаў самай пампаванай праграмай на iOS у Беларусі і Расіі, паведамляе РБК са спасылкай на даныя data.ai. Раней пра Lensa ў сваіх сацсетках напісаў Юрый Гурскі — ён узначальвае інвестфонд Palta, якому належыць распрацоўшчык крэатыўнага інструмента.

У пятніцу, 25 лістапада, праграма ўзначаліла топ-100 найбольш пампаваных на платформе iOS у Расіі і Беларусі. Упершыню ў расійскі топ-100 праграма трапіла за некалькі дзён да гэтага, 23 лістапада, і адразу на 340 месца. У рэйтынгу самых пампаваных праграм для Android Lensa няма.

Праграма створаная расійскімі распрацоўшчыкамі з Prisma Labs. Першая версія выйшла на пачатку гэтага года і мела функцыі стандартнага фотарэдактара. У абнаўленні 21 лістапада з’явілася функцыя Magic Avatars, якая дазваляе рабіць людзей на фотаздымках падобнымі да персанажаў анімэ і супергерояў. Карыстальніку трэба запампаваць у Lensa ад 10 да 20 сваіх фатаграфій, пасля чаго нейрасетка выдасць ад 50 да 200 згенераваных партрэтаў. Праграма бясплатная, але каб карыстацца функцыяй Magic Avatars, трэба заплаціць.

Улетку 2016 года Prisma вывела ў топ найбольш пампаваных аднайменны фотарэдактар з магчымасцю перамалёўваць фота ў стылі вядомых твораў мастацтва (напрыклад, карцін Марка Шагала або Ван Гога) або проста папулярных мастацкіх стыляў.

Беларускія айцішнікі падхапілі флэшмоб пра AI-аватаркі
Беларускія айцішнікі падхапілі флэшмоб пра AI-аватаркі
Па тэме
Беларускія айцішнікі падхапілі флэшмоб пра AI-аватаркі

Lensa працуе на аснове нейрасеткі Stable Diffusion, адкрытай для распрацоўшчыкаў са ўсяго свету. Яе навучаннем займаецца амерыканскі стартап Stability.AI, і яе выкарыстоўвае мноства праграм.

Апытаныя РБК экспэрты скептычна паставіліся да папулярнасці Lensa. Адныя адзначаюць, што Lensa моцна адстае ад сваіх «дарослых» канкурэнтаў, якія дазваляюць не проста мяняць аватарка або фота, а ствараць відэа паводле апісання. Іншыя лічаць, што гісторыя з аватарамі «хутка праміне», паколькі гаворка вядзецца пра забаўку, а не выкарыстанне ў прафесійных мэтах — тым больш што Lensa бярэ плату за новую функцыю, хоць існуюць падобныя і часткова бясплатныя альтэрнатывы накшталт Midjourney. «Lensa вучыць нейронавыя сеткі за кошт грошай саміх карыстальнікаў. Людзі робяць аватаркі, выхваляюцца і прыцягваюць іншых карыстальнікаў», — кажуць эксперты.

Трэція называюць узлёт Lensa «не больш як хайпам», дадаючы, што на рынку будзе з’яўляцца ўсё больш падобных праграм, і яны будуць губляць цікавасць. На іх думку, каб утрымаць папулярнасць, сэрвісу патрэбная мадэль пастаяннага ўзаемадзеяння з карыстальнікамі, што ў выпадку канкрэтна з Lensa немагчыма.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous ceo в localhost
2

Стадный эффект в 2022 ещё работает.

1

51% акций, нейросети, куда вы закидываете свои фотки принадлежит ГУБОПИКу. Ждите гостей, если с фотками с маршей совпадет

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 27 лістапада 2022, 17:31

Аллах  Математик
Аллах Математик Рэппер в Perfect Hip-Hop
2

Срочно нужен ребрендинг на Z-Loopa. Номер один в эрефии гарантирован, возможно даже дадут поцеловать кольцо триколорному демиургу. Ведь все ж ради денег, верно?

1

Ещё одна аппликашка которая будет сливать ваши фотки всем подряд