«Здрадніцтва правоў кожнага чалавека на Зямлі»: Сноўдэн выказаўся пра прызначэнне ў OpenAI былога вайскоўца
«Маскі скінутыя: ніколі не давярайце OpenAI або яе прадуктам. Ёсць толькі адная прычына для прызначэння кіраўніка АНБ. Гэта свядомае, пралічанае здрадніцтва правоў кожнага чалавека на Зямлі. Я вас папярэдзіў», — напісаў Сноўдэн у Х.
Акрамя пасады ў радзе дырэктараў, Накасоне ўвайшоў у нядаўна створаны ў OpenAI камітэт па бяспецы. Ён дапаможа ўмацаваць здольнасць кампаніі супрацьстаяць усё складанейшым кіберпагрозам.
Сноўдэн не ўпершыню крытыкуе OpenAI. У часе крыптаканферэнцыі Consensus у мінулым красавіку ён патрабаваў ад распрацоўніцы ChatGPT больш празрыстасці ў дачыненні да даных, якія яна выкарыстоўвае для трэніроўкі мадэляў. Таксама ён выказваў надзею на тое, што OpenAI і іншыя тэхнакампаніі замест таго, каб шпіёніць за людзьмі, пачнуць рабіць гэта «на карысць людзей».
Читать на dev.by