«Прапанавала 50% зніжку на зп». Як экс-гімнастка, цяпер iOS-распрацоўшчыца, шукае працу ў ІТ
За 17 гадоў у мастацкай гімнастыцы Марыя Кацяк разам з камандай паспела выйграць чэмпіянат Еўропы і Свету, пабываць на Алімпіядзе ды іншых міжнародных спаборніцтвах. Спартовую кар’еру давялося скончыць пасля сур’ёзнай траўмы пляча. І ў 21 год Маша пачала шукаць новае пакліканне. Вырашыла пайсці ў ІТ. Атрымалася. Цяпер экс-спартсменка піша на SWIFT, распрацоўвае ўласную гульню і чакае офер мары. Расказваем яе гісторыю.

«Мы выступалі ў Мінск-Арэне… Вялізная зала, і я такая маленькая»
У сям'і Кацяк Маша — першая прафесійная спартсменка. Калі дзяўчынцы было чатыры гады, бацькі вырашылі аддаць яе на мастацкую гімнастыку.
— Я была вельмі актыўным дзіцем, і маю энергію трэба было скіраваць у патрэбнае рэчышча. Ніхто не думаў, што гэта зацягнецца на 17 гадоў.
У нейкі момант мама нават прасіла дачку пакінуць спорт і засяродзіцца на вучобе. Але Маша вырашыла працягваць. Кажа, закахалася ў гімнастыку. Тым больш, у спорце яна рабіла поспехі. Ужо ў 2011 Маша трапіла ў нацыянальную зборную, адразу ў групавое практыкаванне.
— Я пра гэта і марыла. Мне падабалася працаваць у камандзе, і групавое практыкаванне здавалася мне больш відовішчным. З гэтай жа камандай мы выйгралі чэмпіянат Еўропы ў 2011. Мы выступалі ў Мінск-Арэне… Вялізная зала, і я такая маленькая (мне тады было 14). Першы чэмпіянат быў для мяне самым душэўным стартам.
Ужо праз год, у 2013, Машу забралі ў дарослую каманду. У зале яна праводзіла больш часу, ніж дома. Штодзень па дзве трэніроўкі — 8-10 гадзін на дзень 6 раз на тыдзень. Разам з новай камандай Марыя паехала ў Кіеў на Чэмпіянат Свету. Там яны ўзялі залаты медаль.
— Гэта быў першы залаты медаль за 15 гадоў. Пасля мы сталі прызёркамі яшчэ некалькіх Чэмпіянатаў Свету і чэмпіёнкамі Еўропы. Мой шлях у спорце быў цяжкім, але цікавым і паспяховым. Гэта вельмі загартавала мой характар. Я ведаю, колькіх намаганняў каштуе перамога.
Апошнім сур’ёзным выпрабаваннем сталася Алімпіяда 2016. Пасля яе гімнастцы прыйшлося скончыць спартовую кар’еру.
— Я выступала са зламаным плячом. Плячо на той момант у мяне балела ўжо на працягу года. І я не магла схадзіць да доктара. Дакладней, магла, але не хацела пачуць дыягназ. Калі б я даведалася раней, што гэта сур’ёзна, я б тады не паехала на Гульні. Таму я сціснула зубы і пайшла да сваёй мэты.
Маша спрабавала аднавіцца пасля траўмы. Перанесла тры аперацыі. Але да спорту ўжо не вярнулася.
— З аднаго боку мне было страшна заканчваць спартовую кар’еру, але з другога — шалёна цікава паспрабаваць штосьці новае. У мяне пачыналася новае жыццё.
«Працягвала вучыцца, адначасова працавала і атрымлівала першы „айцішны“ заробак — $250»
Пасля заканчэння спартовай кар’еры Маша вырашыла падацца ў ІТ. Па-першае, тады ўсе навокал гаварылі пра гэта, па-другое, сярод сяброў было шмат айцішнікаў, а значыць, было каму падтрымаць. Па-трэцяе, Маша цікавілася сучаснымі тэхналогіямі: сачыла за выпускам новых гаджатаў, пераважна за рэлізамі Apple.
— Мне параілі кампанію, якая арганізуе курсы тэсціравання з перспектывай працаўладкавання, — Solvd. Там былі курсы па мануальным і аўтаматызаваным тэсціраванні. На аўтаматызаванае тэсціраванне не адважылася пайсці. Там патрэбны быў тэхнічны бэкграўнд, якога ў мяне зусім не было на той момант. Таму я пайшла адразу на мануальнае. Пры гэтым у кампаніі абяцалі перспектыву росту. Калі я хачу перакваліфікавацца — без праблем.
Курс меўся доўжыцца тры месяцы. Але ўжо праз два тыдні Машу паклікалі на інтэрв’ю, а пасля зрабілі офер — і адразу ўзялі на праект. Маша працягвала вучыцца, адначасова працавала і атрымлівала першы «айцішны» заробак — $250.
— Гэта быў мой першы досвед у ІТ. Там я пазнаёмілася з такімі паняццямі, як скрам, канбан, спрынты і асновы аджайлу. Там знайшла свае першыя багі і напісала першыя тэст-кейсы. У мяне быў выдатны ментар, які дапамагаў мне хутчэй уліцца ў працу. І ў цэлым я вельмі ўдзячная Solvd за тое, што яны дапамаглі мне ўвайсці ў ІТ.
— А яшчэ пасля гімнастыкі, дзе ўсё было строга і дысцыплінавана, я здзівілася, што на працу можна трохі спазніцца, на абед можна сыходзіць на цэлую гадзіну, а ў офісе ёсць безлімітныя гарбата, кава, пячэнькі, ёгурты і садавіна. І нават была гульнявая прыстаўка. Для мяне гэта быў паралельны сусвет…
У Solvd Маша прапрацавала паўтара года. А потым ёй напісалі ў LinkedIn з Craft Machine, амерыканскай прадуктовай кампаніі з офісам у Мінску. Пасля паспяховага інтэрв’ю з эйчарам паклікалі на тэхнічнае сумоўе. На той момант Маша ўжо вельмі загарэлася пазіцыяй — хацела паспрабаваць працаваць у прадукце.
— Калі я праходзіла сумоўе, пад канец размовы я зразумела, што яно не ўдалося. Чаму? Не ведаю… Пэўна, хваляванне. Але я вельмі хацела да іх патрапіць. І калі пры канцы гутаркі ўзнікла няёмкая паўза, не ведаю, што на мяне найшло, я сказала: «Я разумею, што сумоўе не ўдалося, але я вельмі хачу да вас патрапіць. І я гатовая вам даказаць, што я годны кандыдат. І вы не пашкадуеце, калі возьмеце мяне». І я ўбачыла, што выраз твару памякчэў. І ўжо трохі разлічвала на офер. Так і адбылося. Мяне нанялі.
У Craft Machine Маша пачала пісаць аўтаматызаваныя тэсты, пазнаёмілася з асаблівасцямі прадуктовай кампаніі і падцягнула тэхнічныя скілы.
— Я ўдзельнічала ў грумінгах, планінгах, праводзіла дэма. Напісала свае першыя аўтаматызаваныя тэсты на Ruby. Зрабіла першы каміт і першы код-рэв’ю, пазнаёмілася з асновамі дэплойменту.
— Пасля знаёмства з кодам я зразумела, што гэта мне падабаецца нашмат больш за мануальнае тэсціраванне. Гэта была нейкая магія: ты пішаш некалькі радкоў кода адзін раз, потым проста запускаеш тэсты — і ўсё тэсціруецца аўтаматычна. Мяне гэта так натхніла! Я не пераставала думаць пра тое, што можна не толькі запускаць аўтатэсты, але і ствараць уласныя праграмы, таму я вырашыла паспрабаваць сябе ў распрацоўцы софту. Я пачала шукаць курсы, але сутыкнулася з вялікай колькасцю негатыўных водгукаў, таму я ўсё ж такі не вырашалася на іх пайсці.
Маша пачала самастойна вучыцца. Днём — праца, а ўвечары і на выходных — вучоба. А пасля сябар пазнаёміў Машу з Сяргеем — iOS-распрацоўшчыкам (і будучым мужам Машы), які бясплатна навучае людзей праграмаванню. Ён склаў праграму навучання. Дапамагаў разбірацца, кансультаваў.
— Першым у гэтай праграме быў кароткі азнаямленчы курс Python. Гэта была проста магчымасць памацаць праграмаванне і наогул зразумець, ці чапляе, ці не. Пасля — кнігі. Першая — пра Java, затым яшчэ тры, дзе апісваюцца асновы распрацоўкі софту і патэрны праграмавання на Java. Фінальным штрыхом у навучанні стаў курс Стэнфардскага ўніверсітэта. Ён, дарэчы, ляжыць у адкрытым доступе на ютубе. І ён вельмі круты.
Навучанне заняло ў Машы год. Але, кажа, праграму можна было прайсці і хутчэй. Аджа ёй даводзілася сумяшчаць вучобу з працай. Так і атрымлівалася, што на распрацоўку заставаліся гадзіны дзве на дзень і выходныя. Таму яшчэ да завяршэння Стэнфардскага курса Маша вырашыла звольніцца з Craft Machine і больш надаваць часу вучобе і ўжо пошуку новай працы на пазіцыі iOS-дывелапера.
— Сумяшчаць працу і вучобу было вельмі цяжка. Я не магла ўвесь свой час прысвячаць вучобе, і мне даводзілася адмаўляцца ад нейкіх забаў і сустрэч з сябрамі, бо хацелася хутчэй скончыць курс. Мне вельмі падабалася мая мінулая праца, але я ўсё ж такі вырашылася на складаны крок — адмовіцца ад яе на карысць вучобы.
Паралельна Маша стала хадзіць на сустрэчы CocoaHeads у Мінску, дзе збіраліся мабільныя распрацоўшчыкі. Так ці інакш на мітынгах паўставала пытанне пошуку працы. Фідбэкі былі несуцяшальныя — джуноў без досведу бяруць неахвотна. Тады Маша вырашыла зрабіць свой праект.
«Чаканні ад рэлізу ў мяне былі вялікія. Думала, зараз як выкачу — стану мільянеркай. Ніфіга»
Першапачаткова EverNever задумваўся як праект для партфоліа.
— Ідэя прыйшла досыць хутка. Я вельмі люблю настолкі і душэўныя вячоркі з сябрамі. Я памятаю, мы неяк сабраліся, і ў нас была толькі што набытая картачная гульня «Я ніколі не». Але там было мала цікавых пытанняў, сустракаліся паўторы. І я падумала: чаму ў такой папулярнай гульні так мала якасных рэалізацый?
Тады Маша падумала: што калі зрабіць сваю гульню? Стварыла чацік з сябрамі і падзялілася задумкай. Усе падхапілі, пачалі брэйншторміць, прапаноўваць варыянты па кантэнце. Так з’явілася ідэя. А далей — распрацоўка.
— Хоць у праграму курса Стэнфарда і ўваходзіла напісанне некалькіх маленькіх гульняў, мне ўсё роўна было цяжкавата зразумець, з чаго лепш пачаць. Бо планавалася штосьці ўжо глабальнейшае за праект з некалькіх модуляў. Я звярнулася па дапамогу да мужа і да сяброў. Так мы сабралі каманду з UI/UX дызайнера, мастака-ілюстратара і людзей з добрым пачуццём гумару для стварэння кантэнту.
Гэта быў мой першы прадукт, і мне хацелася стварыць прыгожую і якасную гульню, каб было не сорамна паказаць на сумоўі. Мне было вельмі важна, каб у гульні быў добры кантэнт, таму мы прыдумлялі пытанні, потым аддавалі іх адно аднаму на ацэнку, вылічалі сярэднюю ацэнку па кожным пытанні, каб у гульню патрапіла толькі найлепшае і найцікавейшае.
Маша таксама пачала вывучаць канкурэнтаў у AppStore, іхнія асноўныя фічы і мовы, якія яны падтрымліваюць, і зрабіла план на MVP.
— Пасля аналізу канкурэнтаў я вырашыла, што ў першай версіі маёй гульні будзе 6 моў: руская, англійская, нямецкая, іспанская, італьянская і румынская. Мне хацелася, каб пераклад быў жывым, а не акадэмічным, і кантэнт быў цікавы ва ўсіх лакацыях, таму я знайшла нэйтыў спікераў для перакладу і прасіла іх пакідаць фідбэкі, каб прыбраць нерэлевантны кантэнт. У нейкі момант я падумала, чаму б не паспрабаваць на гэтым яшчэ і зарабіць. І тады вырашыла лепш вывучыць прынцыпы працы пакупак у App Store і дадаць in-app purchases. На распрацоўку сышло каля 5 месяцаў, і ў снежні адбыўся першы рэліз.
— Чаканні ад рэлізу ў мяне былі вялікія. Думала, зараз як выкачу, як запошчу ў Instagram, LinkedIn — мільёны спамповак будуць, стану мільянеркай. Ніфіга. Дзірка ад абаранка. У першы дзень рэлізу было 30 актыўных карыстальнікаў адзін час, на другі дзень — і таго менш. Я так знервавалася. А потым праз некалькі тыдняў была першая купля. Але выявілася, гэта мой муж.
Пасля рэлізу Маша стала актыўна шукаць працу. Стварыла новае CV, дадала праект у партфоліа, абнавіла LinkedIn — нават купіла там прэміяльную падпіску, каб часцей трапляцца ў пошуку; пачала пісаць эйчарам. Але нічога. Усім патрэбныя сеньёры. Але Маша не пакінула пошукаў і адначасова працягвае працаваць над гульнёй. Ужо выйшла трэцяя версія.
— Ані адсутнасць працы, ані нізкая колькасць спамповак не спынілі мяне, і я працягнула развіваць праект. Я дадала шмат класных фіч: штотыднёвае абнаўленне бясплатнага кантэнту з пуш-натыфікацыямі, прэміяльную падпіску, магчымасць пазначаць карткі як favorite і пачынаць гульню з любімых пытанняў, магчымасць дзяліцца карткамі, магчымасць ствараць уласныя пакі і дзяліцца імі з сябрамі. Ані ў кога з канкурэнтаў няма такой фічы.
Цяпер у праграмы ўжо больш за 1000 спамповак. Большасць карыстальнікаў — у Еўропе і ЗША.
EverNever dev.by edition
— Мне здаецца, яшчэ трохі — і я ўжо змагу пісаць у сваім рэзюмэ, што я мідл. Бо ў мяне ўжо каля года працы на праекце. Прычым я не толькі распрацоўваю прадукт, я і менеджару яго. Пры гэтым працягваю вучыцца. Чытаю кнігі, гляджу відэа. Калі раней у мяне ў ютубе былі нейкія інтэрв’ю, відэа пра гімнастыку, цяпер там усё пра праграмаванне. Я залажу туды і думаю: як жа памянялася маё жыццё…
Але оферу ўсё няма. Дзяўчына нават прапаноўвала зніжку 50% на першы заробак, але і тут ніхто не адгукнуўся. Ад студзеня Маша не атрымала ніводнага запрашэння на сумоўе.
— Чаканні ад пазіцыі… Цяпер для мяне не мае значэння, ці будзе гэта прадукт, ці аўтсорс. І ў якой краіне гэта будзе. Усюды ёсць свае плюсы і мінусы. Што для мяне важна, дык гэта каб быў добры калектыў. Не ў тым сэнсе, што мы станем найлепшымі сябрамі і будзем хадзіць піць півасік. А менавіта хочацца, каб гэта быў класны камандны працоўны дух. Каманда прафесіяналаў, якая дасць мне шанец рэалізаваць сябе як iOS-распрацоўшчыцу, прыўнесці свой унёсак у рэалізацыю прадукту і прапампаваць свае скілы.
А слушала бы маму - все сложилось бы по иному. Без медали на стенке, но с профессиональной самореализацией, регулярным доходом и уверенностью в будущем. И не надо было бы этой саморекламы в трогательных историях про золушку и принца.
И вообще, почему IT? Кто будет детей тренировать?
alekseyrr
Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
19 мая 2023, 12:46
1
Верю, что пошла в ios разработку потому, что призвание и очень интересно :)))
Выбирала по принципу где больше платят? :)))
Усё будзе добра, час толькі зараз трыху турбуленты, таму трыху складаней. З вопытам у аутаматізаціі ды з асабістай аппай можна як middle сапраўды пісаць.
Мая парада прыбраць тайтл junior, ды просто напісаць што iOS Developer на асабістых практах (зараз у linkedin не зразумела што ужо iOS вопыт ё)
Мидл это не "вопыт ё", а "нормальный вопыт коммерческой разработки ё". По-хорошему, даже если 2 года прям хорошо бомбить на нормальных проектах, то можно обзывать себя мидлом. Но не 1 год в собственном соку, извините. Писать можно хоть что угодно, но на собесе все равно придется рассказать подробности своего мидлового опыта и это прям совсем не плюс сходу. Более адекватно это стронг джун. И на собес позовут охотнее и негатива сходу не будет.
Дзякуй Anthony, за беларускую мову. Anonymous, калі вы шчыра жадаеце дапамагчы ў развіцці мовы, ня варта рабіць такога кшталту дэматывуючыя каментары. Любыя спробы карыстацца роднай мовай мусяць заахвочвацца.
alekseyrr
Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
19 мая 2023, 16:15
-3
друг познакомил Машу с Сергеем — iOS-разработчиком (и будущим мужем Маши)
Как просто полюбить парня, когда он ios разработчик :))) Любовь с первого взгляда :)
Видно, что девочка целеустемленная и способности есть, но она много потеряла, положив на школу в пользу гимнастики. Сейчас во взрослом возрасте догнать будет сложно.
Ну если муж у неё реальный разработчик, то может сказать, что ей надо знать, чтобы её взяли на работу. Курсов сейчас будет недостаточно, их и раньше было мало и шансов с ними зайти в ИТ были минимальные, сейчас наверное вообще нулевые. Базовые технические и ИТ знания нужны и начинать надо с чего-то и работать. Джун, мидл и сеньор - это оценка компании, а не кол-во лет. Могут и с опытом 10 лет, как джуна оценить я такое не редко видел.
Понравилась статья.
Молодец Маша.
Харизматичная, целеустремлённая девушка. Тут, конечно, многое пришло от спорта.
Ну что ж надо повторить это в IT.
Да, конечно, сейчас первоочередная задача устроиться на коммерческий проект связанный с iOS Development. Потому что без практического опыта работы в такой среде профессиональный разработчик ещё не сформировался. Даже после Стендфордских курсов и собственных разработок.
Можно даже поработать как волонтир в профильной команде. Просто ради получения такого опыта.
"друг познакомил Машу с Сергеем — iOS-разработчиком (и будущим мужем Маши)".
Вот еще и такая true story.
Мой близкий друг IT шник уже давно работает и живёт в Калифорнии. Женился на русской девушке которая окончила ИнЯз. После нескольких лет жизни там она в конце концов решила попробовать себя в IT. Закончила курсы тэстировщиков. Конечно, муж ей очень сильно помогал.
Искала работу и нашла что то в небольшой компании. После примерно пол года работы там решила найти что нибудь получше. Взяли тестировщицей в Google.
А после примерно года работы там стала руководителем небольшой группы занимающейся лингвистическим тестированием Google программных продуктов. Оказывается есть и такое тестирование.
Конечно, девушка сообразительная. ИнЯз закончила с отличием.
История эта, скорее всего, про гендерные квоты. В нашей конторе год тому начали усиленно набирать девочек на новопридуманные должности с высосанными из пальца обязанностями и откусывать под это бюджеты у линейных отделов. В итоге персонал разросся процентов на 50, а выручка хорошо, если не снизилась. Бесплатным бонусом появилась сеть интриг, сплетен и подковерных игрищ, история продолжается дальше, интересно, чем закончится.
Кстати это намек для Марии. В Европе и США она будет не искать вакансию джуниора, а открывать двери ногами с хорошими перспективами на руководящую должность.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Пост класс, отличная идея как найти работу.
А давайте и про меня такой забомбим, раз уж помогать, так всем?😉 А потом и целую рубрику можно сделать 🙂
Без проблем, оплачивай шильдик "партнёрский материал" и девбио будет хоть каждый час печатать о тебе статьи.
Ой ли?)
Молодец, Маша!
А слушала бы маму - все сложилось бы по иному. Без медали на стенке, но с профессиональной самореализацией, регулярным доходом и уверенностью в будущем. И не надо было бы этой саморекламы в трогательных историях про золушку и принца.
И вообще, почему IT? Кто будет детей тренировать?
Верю, что пошла в ios разработку потому, что призвание и очень интересно :)))
Выбирала по принципу где больше платят? :)))
жалко иос разработка уже становится не так актуальна)
Усё будзе добра, час толькі зараз трыху турбуленты, таму трыху складаней. З вопытам у аутаматізаціі ды з асабістай аппай можна як middle сапраўды пісаць.
Мая парада прыбраць тайтл junior, ды просто напісаць што iOS Developer на асабістых практах (зараз у linkedin не зразумела што ужо iOS вопыт ё)
Мидл это не "вопыт ё", а "нормальный вопыт коммерческой разработки ё". По-хорошему, даже если 2 года прям хорошо бомбить на нормальных проектах, то можно обзывать себя мидлом. Но не 1 год в собственном соку, извините. Писать можно хоть что угодно, но на собесе все равно придется рассказать подробности своего мидлового опыта и это прям совсем не плюс сходу. Более адекватно это стронг джун. И на собес позовут охотнее и негатива сходу не будет.
Согласен, комерческая разработка сильно отличается от даже научной работы, не говоря уже о самоделках на коленке.
Anthony, прокачай в конце концов себя в беларускай мове. Стыдно читать.
Дзякуй Anthony, за беларускую мову. Anonymous, калі вы шчыра жадаеце дапамагчы ў развіцці мовы, ня варта рабіць такога кшталту дэматывуючыя каментары. Любыя спробы карыстацца роднай мовай мусяць заахвочвацца.
Как просто полюбить парня, когда он ios разработчик :))) Любовь с первого взгляда :)
Найдите кто-нибудь девушку Алексею. Этого [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement] конкретно бомбит в комментариях :)
Дружище, это ты так подкатываешь? :)
Я хоть и на западе, но ориентацию не менял :)
А если по делу, то ты ещё на итальянский ресурс видимо не заходил - там бы тебе по самые гланды насовали :)))
Я к тому, что скажи парень, что он не из айти, не факт, что дошло бы до свадьбы :)
Розовые очки полезно снимать :)