12 гадоў калоніі. Суд вынес прысуды ў справе «Тут Бай Медыя»
У Мінскім гарадскім судзе сёння былі вынесеныя прысуды ў справе «Тут Бай Медыя».
У Мінскім гарадскім судзе сёння былі вынесеныя прысуды ў справе «Тут Бай Медыя».
У Мінскім гарадскім судзе сёння былі вынесеныя прысуды ў справе «Тут Бай Медыя».
Гендырэктарцы Людміле Чэкінай і галоўнай рэдактарцы партала Марыне Золатавай суд прысудзіў 12 гадоў калоніі. Адбываць пакаранне Чэкіна і Золатава будуць у калоніі агульнага рэжыму.
Фігурантамі крымінальнай справы таксама былі рэдактарка палітыка-эканамічных навін Вольга Лойка, рэдактарка Алена Талкачова, юрысконсульт Кацярына Ткачэнка. Яны знаходзяцца па-за межамі краіны. Крымінальная справа ў дачыненні да іх прыпыненая да іх вышуку.
Суд у справе «Тут Бай Медыя» пачаўся 9 студзеня і праходзіў у закрытым рэжыме. Падчас суда пад вартай знаходзіліся Чэкіна і Золатава. У дачыненні да Лойка, Талкачовай і Ткачэнка была абраная мера стрымання ў выглядзе асабістай парукі.
Людмілу Чэкіну абвінавачвалі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, арганізацыі здзяйснення злачынстваў па распальванні іншай сацыяльнай варожасці, а таксама распаўсюдзе матэрыялаў, якія ўтрымліваюць публічныя заклікі да дзеянняў па прычыненні шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі і кіраванні імі.
Марына Золатава абвінавачвалася ва ўхіленні ад выплаты сум падаткаў, распаўсюдзе матэрыялаў, якія змяшчаюць публічныя заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, а таксама распальванні іншай сацыяльнай варожасці.
Вольгу Лойка і Алену Талкачову абвінавачвалі ў дапамаганні ва ўхіленні ад выплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры, наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб, а таксама ў публічных закліках да захопу ўлады, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, з выкарыстаннем СМІ.
Кацярына Ткачэнка абвінавачвалася ў дапамаганні ва ўхіленні ад выплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры, актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Версія следства ў пераказе Белта
«З матэрыялаў справы вынікае, што ТАА «Тут Бай Медыя», будучы рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій, мела падатковыя льготы. Пры гэтым выяўлена, што сэрвіс kupi.tut.by не з’яўляўся ўласнай распрацоўкай таварыства, а пры яго функцыянаванні выкарыстоўвалася праграмнае забеспячэнне іншай кампаніі.
Каб атрымаць падатковыя прэферэнцыі як рэзідэнт ПВТ, ТАА ўкараніла схему па драбненні бізнэсу. Гаворка вядзецца пра стварэнне падкантрольнага ТАА «Паблішэр бокс», на якое фармальна перавялі функцыі аказання пасярэдніцкіх паслуг па распрацоўцы, вырабе рэкламных матэрыялаў, размяшчэнні рэкламы на інтэрнэт-рэсурсах удзельнікаў дамоўных адносін, іншых паслуг з выкарыстаннем іншага праграмнага забеспячэння. Гэта было неабходна для працягу атрымання выручкі.
Раней у Генпракуратуры адзначалі, што такая дзейнасць была несумяшчальная з сяброўствам у ПВТ, таму падстаў для падатковых паслабленняў не было. У адміністрацыю Парка падаваліся недакладныя звесткі пра рэальны стан рэчаў. У выніку ў бюджэт у 2019–2021 гадах недаплачаныя падаткі на больш як 3 млн беларускіх рублёў».
Акрамя таго супрацоўнікаў рэдакцыі абвінавачваюць у публікацыі на партале ў 2020–2021 гг. матэрыялаў, якія «ўтрымлівалі заведама пазітыўную ацэнку дзеянняў апанентаў улады, свядома негатыўнае адлюстраванне рашэнняў службовых асоб, іншых грамадзян, якія выступалі за захаванне дзейнага канстытуцыйнага ладу, прыхаваную каардынацыю пратэснай актыўнасці ў грамадстве, звесткі, накіраваныя на дэстабілізацыю сітуацыі ў краіне і прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі».
На працягу 2022 года большасць былых працаўнікоў «Тут Бай Медыя» выйшлі на волю. Некаторым з іх была змененая мера стрымання.
Студзень 2022 года. З-пад хатняга арышту вызвалілі Юлію Чарняўскую, удаву заснавальніка тутбая Юрыя Зісера.
Сакавік 2022 года. З СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага на волю выйшлі намесніца галоўнага бухгалтара Марыя Новік, намесніца гендырэктара Ірына Рыбалка, галоўная бухгалтарка Анжэла Асад. Пазней з-пад варты была вызваленая Вольга Лойка, рэдактарка палітыка-эканамічнага блока навін. А таксама намеснік гендырэктара па тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнека і менеджар Андрэй Аўдзееў. Ім змененая мера стрымання, яны па-ранейшаму фігуранты крымінальнай справы.
25 красавіка 2022 года. На волю з залы суда выйшла дырэктарка RocketData Дар’я Данілава. Яе прызналі вінаватай у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (арт. 342 КК РБ). Прысудзілі адзін год і чатыры месяцы пазбаўлення волі, улічылі тэрмін у СІЗА і адпусцілі.
13 мая — на свабоду, але ўсё яшчэ ў якасці абвінавачванай, выйшла галоўная інжынерка партала Ала Лапатка.
18 ліпеня 2022 года. З СІЗА выйшла журналістка Алена Талкачова.
У СІЗА знаходзіліся генеральная дырэктарка Людміла Чэкіна і галоўная рэдактарка Марына Золатава.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement
В эту игру можно играть вдвоём - это про тех, кто "судит" :)
ну так двое и сыграли. прямо в заголовке об этом.
и судя по дебильным смайликам релобота - это так смешно и весело. аж обсикацца можно.
а ты кто?
Фашисты тоже в начале дерзко себя вели, пока сами не оказались на месте осужденных :)
Это на болотном? :)
Комментарий скрыт за нарушение правил комментирования.
Комментарий скрыт за нарушение правил комментирования.
Комментарий скрыт за нарушение правил комментирования.
Комментарий скрыт за нарушение правил комментирования.
Комментарий скрыт за нарушение правил комментирования.
Комментарий скрыт за нарушение правил комментирования.
Выскажусь про тех, кто устроил это позорное судилище максимально корректно: это просто [censored] [censored] какой то! Эти [censored] совсем в край [censored].
Чтоб им [censored] [censored] в [censored] и провернули там.
[censored]!
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 21 сакавіка 2023, 09:43
А эти судьи, не боятся, что потом, их самих посадят на 12 лет, за такие приговоры?